Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

Напярэданні навагодніх свят інспектар Уздзенскага РАНС Зубкевіч С.В. выступіла перад навучэнцамі ўстановы адукацыі і іх бацькамі і нагадала аб неабходнасці выканання правіл пажарнай бяспекі ў зімовы перыяд ў быце, аб забароне выхаду на лёд. Асобна спынілася на пытанні піратэхнікі.

У суботні дзень, 22.12.2018, адбылася сустрэча навучэнцаў 8-9 класаў і бацькоў з прадстаўнікамі УА “Уздзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй”. Выкладчык ліцэя Лапанік Алена Аляксандраўна расказала прысутным аб спецыяльнасцях, кваліфікацыях, якія можна набыць у ліцэі, аб арганізацыі харчавання, пражывання, правядзенні дасуга. Напрыканцы сустрэчы ўручыла прысутным каляндарыкі на 2019 год.

31.12.2018 для навучэнцаў 1-4 класаў ва ўстанове адукацыі прайшлі спартыўныя забавы “Падарожжа ў краіну рухомых гульняў”. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях і атрымалі зарад добрага настрою.

12.12.2018 навучэнцы 8-9 класаў нашай установы наведалі Уздзенскі краязнаўчы музей. Выстава «И страсть, и увлечение, и душа» фотарэпарцёра і падарожніка Лолія Махмутавіча Македонскага дапамагла дзецям здзейсніць кругасветнае падарожжа.
Тут можна ўбачыць вялікую калекцыю рэдкіх ракавін, каралаў і іншых марскіх жыхароў. У экспазіцыі прадстаўлена мэбля і прадметы інтэр’ера сярэдзіны ХІХ стагоддзя, унікальная калекцыя багемскага шкла, татэмныя маскі і сувеніры з дзясяткаў краін свету, рарытэтныя прадметы марской тэматыкі, сабраныя за час шматлікіх марскіх экспедыцый.
Выстава ўсім вельмі спадабалася.

15.12.2018 для малодшых школьнікаў было праведзена мерапрыемства па правілах этыкету. Навучэнцы паўтарылі асноўныя правілы, замацавалі правілы паводзін у грамадскіх месцах, за сталом, у школе, вырашалі розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, вучыліся гаварыць адзін аднаму кампліменты. Спадабалася дзецям складаць прыказкі, разгадваць зашыфраваныя словы, даваць аценку розным учынкам.

11.12.2018 навучэнцы 8-9 класаў установы адукацыі прайшлі прафарыентацыйнае тэсціраванне.

Адбылася сустрэча навучэнцаў нашай установы са спецыялістамі РСУП “Саўгас”Гарадок”. Дзеці пазнаёміліся з прафесіямі бухгалтара, эканаміста, інжынера-механіка, а таксама наведалі мехдвор базавай гаспадаркі.

08.12.2018 в нашем учреждении образования прошёл конкурс знатоков права.
Ребята освежили знания по вопросам своих прав и обязанностей, закреплённых во внутришкольных, государственных и международных документах, знание основного закона государства, основных документов по защите прав детей, норм Трудового, Административного и Уголовного кодексов, а также расширил к правовые знания обучающихся.

У нашай установе адукацыі прайшоў піянерскі збор “Чырвоны гальштук піянера – яго гонар, яго чэсць”. Вядучыя пазнаёмілі нас з выставай  “Гісторыя піянерскага гальштука”,

Кожны год у нашай установе адукацыі праходзіць акцыя “Святочнае меню – птушкам!” З надыходам халадоў і маразоў усё больш птушак можна ўбачыць у школьным садзе. У птушыную сталоўку заўсёды завітваюць вераб’і, сінічкі, сойкі. А з узмацненнем маразоў частымі гасцямі бываюць і снегіры. Вучні малодшых класаў клапатліва адносяцца да сваіх пярнатых сяброў.

Пионеры дружины «Звёздная» нашего учреждения образования приняли активное участие в первом этапе республиканской трудовой акции по сбору вторсырья «Наш пионерский труд тебе, Отчизна!», которая приурочена к Году малой родины. Средства, заработанные за сбор вторсырья, перечислены на расчётный счёт Центрального Совета ОО «БРПО».

05.12.2018 заместитель начальника Узденского РОЧС Кашинский Василий Владимирович встретился с работниками ГУО «Сутковский учебно-педагогический комплекс детский сад-базовая школа».

05.11.2018 ва ўстанове адукацыі прайшло мерапрыемства для малодшых навучэнцаў «У гасцях у доктара Айбаліта”. Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў захапляючым падарожжы і даведаліся шмат новага, карыснага і пазнавальнага пра здаровы лад жыцця.

Вельмі прыемна, калі месца, дзе ты праводзіш шмат часу, чыстае, прыгожае і радуе вока. Гэта наша ўстанова адукацыі і школьны двор. Навучэнцы 5-9 класаў прынялі ўдзел у акцыі “Дом, у якім я жыву”. Нягледзячы на надвор’е, ўсе працавалі з ахвотаю: прыбіралі кветкі, якія ўжо адцвілі, выносілі смецце, перакопвалі глебу, падмяталі двор…
Стомленыя, але задаволеныя сваёй працаю, разыходзіліся дамоў. Школьны двор прыбраны, можна і адпачыць.

Першага лістапада сабраліся навучэнцы малодшых класаў у клубе знаўцаў. Для навучэнцаў сярэдніх класаў праводзіліся спартыўныя эстафеты “Хто першы?”.

27.10.2018 наша ўстанова адукацыі прыняла актыўны ўдзел у раённай акцыі “Мой любы Уздзенскі край – тэрыторыя майго клопату”
Кіраўніцтва ўстановы, навучэнцы, настаўнікі і тэхнічныя работнікі выйшлі на ўборку прышкольнай тэрыторыі. Дружна і весела ўсе разам працавалі на школьным стадыёне, прыбіралі апалае лісце ў садзе і парку. Малодшыя навучэнцы падмяталі дарожкі вакол установы. Прыемна працаваць на карысць роднага краю.

С 1 по 5 октября в группе продлённого дня прошла неделя «Птицы, которые живут в Беларуси». Увлёк всех ребят конкурс «Птицы в жизни человека». Каждый из участников конкурса самостоятельно собирал интересные и удивительные факты о жизни пернатых. Бабушки и дедушки рассказывали внукам легенды и сказки про птиц. Для воспитанников группы детского сада ребята охотно изготовили книжки-малышки «Птичьи истории»

Каждый год на осенних каникулах в школе проходит «День безопасности». Это год не был исключением. Сегодня дети познакомились на Уроке Светофора с «Азбукой юного пешехода». Знания, которые получили благодаря конкурсной программе, очень полезны.