ЭКСКУРСІЙНЫ МАРШРУТ
“СЦЕЖКАМІ ГІСТОРЫІ РОДНАГА КРАЮ”
Аўтары: навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” Уздзенскага раёна
Кіраўнік: Мацкевіч Сяргей Уладзіміравіч,настаўнік гісторыі
Мэта: садзейнічаць вывучэнню гістарычных мясцін Слабадскога селькага Савета, прыцягненню моладзі да здаровага ладу жыцця, падрыхтоўцы навучэнцаў да актыўнага ўдзелу ў турыстычных паходах і спаборніцтвах.
Адлегласць маршруту – 64 км (Варацішчы – Войкава – Глінкі – Слабада – Загоршчына – Лоша – Госьбішчы – Верх-Нёман – Смалінец – Хароміцкія – Старыя Маргі – Камяное – Варацішчы
Працягласць велапаходу – 2 дні.
Маршрут прадугледжвае знаёмства з гістарычнымі мясцінамі, наведванне краязнаўчага музея (аграгарадок Лоша), знаёмства з прыродай і прыроднымі помнікамі, адпачынак на вадасховішчы Лоша.
Тэхналагічная карта маршрута экскурсіі “Сцежкамі гісторыі роднага краю”
Прыпынкі |
Аб’екты паказу |
Пытанні, якія раскрываюць тэму |
Вёска Варацішчы |
Помнік воінам-землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны |
Знаёмства з дзейнасцю партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Слабадскога сельскага Савета. |
Аграгарадок Войкава |
Мемарыяльная дошка на будынку Суткаўскай школы ў гонар Леаніда Леанідавіча Касабуцкага (07.10.1977-25.05.1999) |
Былы выпускнік школы, які загінуўпры выкананні службовых абавязкаў падчас затрымання асабліва небяспечных злачынцаў і ўзнагароджаны ордэнам “За асабістую мужнасць”. |
Вёска Глінкі |
У цэнтры вёскі помнік землякам, загінаўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны |
Побач з вёскай у лесе знаходзяцца партызанскія могілкі, на якіх пахаронены партызаны брыгады імя Ракасоўскага, якая дзейнічала на тэрыторыі Уздзенскага раёна. Знаёмства з дзейнасцю брыгады. |
Аграгарадок Слабада |
Вёска Слабада |
Населены пункт вядомы з ХІV стагоддзя. Цэнтр СГК “Асілак”. Захаваўся падмурак царквы ХVІІІ ст., у парку устаноўлены помнік землякам, загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны. На мясцовых могілках знаходзіцца брацкая магіла савецкіх салдат. Радзіма палітычнага і дзяржаўнага дзеяча, журналіста Сцяпана Герасімавіча Булата (1894-1921 гг.) у 1920-1921 гг. рэдатара газеты “Савецкая Беларусь”, заснавальніка газеты “Беларуская вёска”. |
Курганы ІХ-ХІ стагоддзяў |
Помнікі культуры дахрысціянскага перыяду, даюць магчымасць пазнаёміцца з традыцыямі пахавання нашых продкаў у старажытнасці. |
|
Хатка паляўнічага. Аб’ект экатурызму. Месца для адпачынку. |
Знаёмства з асаблівасцямі і правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь. |
|
Вёска Загоршчына. |
Маёнтак Ф.В.Булгарына |
У маёнтку нарадзіўся літаратар, крытык, заснавальнік рускай журналістыкі Фадзей Венедзіктавіч Булгарын. З маёнткам звязана гісторыя родаў Наркевічаў-Ёдкаў, Засаў, Тамілоўскіх, якія пакінулі адметны след у гісторыі нашай Радзімы. Імя падпольшчыцы Зоі Тамілоўскай (Неваднічнай), якая з’яўляецца нашчадкам гэтых знакамянітых радоў, занесена на старонкі рэспубліканскай кнігі Памяці, а таксама ў кнігу Памяці Стаўбцоўскага раёна. |
Аграгарадок Лоша |
Краязнаўчы музей у будынку былой школы |
Пазнавальная экскурсія па музею. |
Помнік савецкім воінам у цэнтральным скверы. |
Дзейнасць партызан у гэтай зоне. |
|
Гарадзішча і стаянка |
Археалагічныя помнікі каменнага веку, знаходзяцца на поўдень ад вёкі на беразе вадасховішча. |
|
Лашанскае вадасховішча |
Вадасховішча мае плошчу 320 га, каля яго абсталявана месца для адпачынку і начлегу. |
|
Вёска Госьбішчы |
Камень-следавік |
На ўскрайку вёскі знаходзіцца камень-следавік – помнік прыроды і духоўнай культуры. Ён асвечаны царквой і з’яўляецца месцам пакланення вернікаў. |
Вёска Верх-Нёман |
Мемарыяльны знак на месцы пачатку ракі Нёман. |
Месца пачатку ракі Нёман. Легенда прараку Нёман. |
Вёска Смалінец |
Прыватная жыллёвая забудова вёскі |
Радзіма беларускага скульптара і мастакаУладзіміра Летуна, аўтара эскіза першай узнагароды суверэннай Беларусі “Медаль Францыска Скарыны”. |
Вёска Хароміцкія |
Помнік на месцы гібелі піянера-героя Марата Казея (1929-1944). |
Вёска вядома з 16 ст. Знаёмства з біяграфіяй піянера-героя Савецкага Саюза Марата Казея |
Вёска Старыя Маргі |
Прыватная жыллёвая забудова вёскі |
Радзіма Івана Сцяпанавіча Козіча (1920-2001) летчыка-знішчальніка, Героя Савецкага Саюза. |
Вёска Камяное |
Камяні-валуны |
Побач з вёскай знаходзяцца два камні-валуны, якія маюць статус геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння. |