План вясенніх канікул
у групе інтэграванага навучання і выхавання
з 28.03.2022 па 06.04.2022
28.03.2022 “Дзень добрага настрою”.
1. Гутарка-інтэрв’ю “Вясна наступіла”.
Мэта: замацоўваць уяўленні дзяцей аб вясне і прыкметах наступлення вясны; удасканальваць дыялагічнае маўленне.
2. Дыдактычная гульня “Вясёлая путаніца”.
Мэта: фарміраваць элементарныя ўяўленні аб частках сутак (раніца, дзень, вечар, ноч) на аснове ўяўленняў аб характэрных дзеяннях дзяцей у гэтыя адрэзкі часу.
3. Музычная хвілінка “Вясёлы аркестр”.
Мэта: развіваць уменне прымяняць спосабы вылучэння гуку з дзіцячых музычных інструментаў; развіваць музычныя здольнасці дзяцей.
4. Назіранне “Якія прыгожыя – паглядзі – мыльныя бурбалкі”.
Мэта: развіваць даследчыя дзеянні з даступнымі прадметамі навакольнага асяроддзя.
29.03.2022 “Беларуская скарбонка”.
1. Дыдактычная гульня-віктарына “Знаўцы сваёй Радзімы”.
Мэта: развіваць пазнавальную цікавасць да сваёй краіны.
2. Камунікатыўная гульня “Ветлівыя людзі”.
Мэта: выхоўваць у дзяцей маральныя якасці: паважлівыя адносіны да людзей, добразычлівасць, уменне бачыць прыгажосць у простым і штодзённым, уменне дарыць цяпло і дабрыню.
3.Прагляд беларускай народнай казкі “Піліпка-сынок”.
Мэта: далучаць да багацця беларускай мовы даступнымі для выхаванцаў сродкамі, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе, развіваць маўленчыя здольнасці, выхоўваць паважлівыя адносіны да роднай мовы.
4. Беларускія гульні: “Барада”, “У ката”, “Гарлачык”.
Мэта: узбагачаць і актывізаваць беларускі слоўнік дзяцей, развіваць слыхавую ўвагу і хуткасць рэакцыі на слова, развіваць рухальную актыўнасць.
30.03.2022 “Даведваемся, спазнаем, эксперыментуем”.
1. Эксперыменты, доследы з вадой.
Мэта: развіваць лагічнае мысленне, маўленчую актыўнасць дзяцей.
2. Лабараторыя люстэркаў.
Мэта: фарміраваць пазнавальныя матывы дзейнасці, інтарэсаў.
3. Мастацкае даследаванне “Дызайн вакол нас”.
Мэта: фарміраваць ўяўленне аб разнастайнасці створаных дызайнерамі аб’ектаў прадметнага свету (прадметаў бытавога прызначэння).
4. Музычная забава “Горад чараўніцтва”
Мэта: ствараць ўмовы, якія спрыяюць развіццю ў дзяцей пазнавальнай актыўнасці, дапытлівасці, імкнення да самастойнага пазнання і разважання праз эксперыментаванне; развіваць музычна-творчыя здольнасці дзяцей.
31.03.2022 “Правілы паводзін усім без выключэння!”
1. Дыдактычная гульня “Калі, то!”
Мэта: актывізаваць разумовую і маўленчую дзейнасць.
2. Экскурсія ў ПАВП №12 в.Войкава.
Мэта: знаёміць дзяцей з работай выратавальнікаў-пажарных, са спецыяльнай тэхнікай.
3. Літаратурнае даследаванне “Якім бяспечным паводзінам вучаць нас казкі?”
Мэта: развіваць уменне разумець змест мастацкіх твораў.
4. Сюжэтна-ролевыя гульні: “Вуліца”, “Хуткая дапамога”.
Мэта: фарміраваць уменне прымяняць атрыманыя навыкі па бяспецы ў калектыўных гульнях.
01.04.2022 “У здароўі – сіла”.
1. Гутарка “Правілы гігіены”.
Мэта: замацоўваць элементарныя навыкі гігіены, догляду за сваім целам.
2. Рухомыя гульні рознай інтэнсіўнасці.
Мэта: вучыць сачыць за сваім здароўем, падахвочваць да выканання фізічных практыкаванняў, радавацца дасягнутым вынікам.
3. Гадзіна загадак “Як здаровым быць”.
Мэта: далучаць дзяцей да здаровага ладу жыцця, развіваць лагічнае мысленне.
4. Сюжэтна-ролевая гульня “Паліклініка”.
Мэта: удакладняць навыкі гульнявой дзейнасці пры адбіцці працы дарослых.
04.04.2022 “У госці да кнігі”
1. Моўная гульня “Адгадай казку па ключавых словах”.
Мэта: развіваць слыхавую ўвагу, памяць, мысленне, пазнавальную актыўнасць.
2. Гульня “Збяры карцінку” (казачныя персанажы).
Мэта: развіваць зрокавую увагу, практыкаваць у складанні цэлага з частак.
3. Музычны КВН “У гасцях у мультфільмаў”
Мэта: фарміраванне музычнай памяці.
4. Экскурсія ў бібліятэку “Кніжны дом”.
Мэта: развіваць цікавасць да прафесіі бібліятэкара, да кніг.
05.04.2022 “Дзень сяброўства”
1. Гутарка на тэму “Што такое сяброўства?”
Мэта: фарміраваць у дзяцей паняцце “сяброўства”, “сябры”.
2. Гульня “З кім мы сябруем?”
Мэта: навучаць дзяцей адказваць на пытанні, развіваць памяць, воразнае мысленне.
3. Дыдактычная гульня “Добра-дрэнна”.
Мэта: садзейнічаць стварэнню паміж выхаванцамі сяброўскіх адносін.
4. Назіранне-асацыяцыя “На што падобныя воблакі?”
Мэта: развіваць вобразнае мысленне дзяцей.
06.04.2022 “Гэтыя цудоўныя алоўкі і фарбы”.
1. Казка-гутарка “Алоўкі”
Мэта: прывіваць цікавасць да малявання, выхоўваць акуратнасць.
2. Гульня “Зайка шэранькі сядзіць”.
Мэта: практыкаваць дзяцей у выкананні рухаў у адпаведнасці з тэкстам.
3. Маляванне фарбамі “Вясеннія колеры”.
Мэта: садзейнічаць падтрымцы цікавасці да малявання, развіваць уменне карыстацца пэндзлем, выконваць розныя прыёмы малявання.
4. Рухомая гульня “Фарбы”.
Мэта: развіваць слыхавыя якасці, рухальную актыўнасць, уменне выконваць правілы.