Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Урок літаратурнага чытання 4 клас: Васіль Гурскі “Лясная сталоўка”

Дата: 24 июля 2020 в 15:54

Падрыхтавала: настаўнік пачатковых класаў Козіч Алена Генадзьеўна

Тэма: Васіль Гурскі “Лясная сталоўка”

Мэта: Фарміраваць уменні і навыкі правільнага, выразнага і свядомага чытання; развіваць уменне дзяліць тэкст на часткі, складаць план, вылучаць апорныя словы да кожнага пункта плана; выхоўваць любоў да прыроды, клапатлівыя адносіны да жывёл, цікавасць да літаратуры.

Ход урока:

І. Арганізацыйны пачатак урока

ІІ. Праверка дамашняга задання

ІІІ Маўленчая размінка:

На ружовістай рабіне –

Цэлы дзень канцэрт птушыны.

Вераб’і і снегіры

Сёння тут гаспадары.

Дружна ягады дзяўбуць,

Песні звонкія пяюць. М. Пазнякоў

  • Дзе спяваюць птушкі? (На рабіне)
  • На рабіне якой? (На ружовістай)
  • Чаму рабіну называюць ружовістай? (Уся ў ягадах)
  • Як вы разумееце выраз “канцэрт птушыны”? знайдзіце адказ ў вершы.
  • Чаму вераб’ёў і снегіроў называюць гаспадарамі рабіны?

Новая тэма:

І. Паведамленне тэмы ўрока. Пастаноўка задач урока вучнямі.

ІІ. Падрыхтоўка вучняў да ўспрымання тэксту?

  • Растлумачце значэнне слова абшар. Якім сінонімам можна яго замяніць? (Наваколле)
  • Прачытайце правільна слова спіна. У беларускай мове націск у гэтым слове ставіцца на першы склад.
  • Як вы разумееце выраз “Дапёктакі мароз”. Каго можна дапякчы?
  • Растлумачце сэнс слова камель. Пакажыце яе на малюнку.
  • Як вы разумееце слова габляваць? Чым габлююць? Што выкідваецца зпад гэбліка? (Стружка)

ІІІ. Чытанне казкі настаўнікам.

ІІІІ. Праверка першага ўспрымання казкі:

  • Пра што гаворыцца ў творы?
  • Што гэта – казка ці апавяданне?
  • Хто пабудзіў лясных жыхароў?
  • Якім паказаны Дзед Мароз?
  • Чаму Дзед Мароз і Мяцеліца пішуцца з вялікай літары?
  • Назавіце, хто наведваў лясную сталоўку?

5. Самастойнае чытанне казкі вучнямі.

Фізкультхвілінка:

Выходзьце з-за парт

І стройцеся ў рад.

Зробім на хвілінку

Фізкультурную размінку.

- Пакажыце, як Дзед Мароз прачнуўся, заварушыўся, закрактаў, затрос ад злосці барадой.

- Пакажыце, як зайчык-шарак паскакаў між кустоў, пабегалі яны з зайцам-беляяком навыперадкі, вярнуліся назад, пачалі грызці тонкія галінкі лазы. Лаза горкая, але смачная.

6. Падзел казкі на часткі, назва кожнай часткі.

7. Аналіз казкі:

- Што рабіў Дзед Мароз пад прамянямі?

Якое сонца было? Чаму нізкае?

  • Куды схавалася сонца?
  •  Якія былі прамяні? Чаму цёплыя, а не гарачыя?
  • Што зрабіў Дзед Мароз?
  • Які быў вецер?
  • Дзе ляжаў заяцшарак?
  • Якое футра ў зайцашарака?
  • Каго сустрэў заяцшарак?
  • Чым займаліся зайцы? Зачытайце.
  • Кару якіх дрэў абгрызалі зайцы?
  • Якой была кара на смак?
  • Адкуль вылез бабёр? Куды?
  • Чым харчаваўся бабёр? Зачытайце.
  • Якія выразы можна ўзяць за прыказку?
  • Як пазналі, што казуля падбегла да сталоўкі?
  • Хто спалохаў казулю? Як?
  • Што елі ласі? Як? Зачытайце.
  • Што было “другой” стравай ласёў? “Трэцяй”?
  • Чым займаліся ласі пасля абеду?
  • Адкуль прыляцеў дзяцел?
  • На якім паверсе снедаў дзяцел? Як вы гэта ўяўляеце?
  • Чым харчуецца дзяцел?
  • Якія яшчэ вялікія птушкі нашай мясцовасці прылятаюць у сталоўку?
  • Чым яны харчуюцца?
  • Хто яшчэ спяшаецца да хваёвых дрэў?
  • Як назваў аўтар вавёрак? Чаму?
  • Чым яны харчуюцца?
  • Колькі працуе лясная сталоўка?
  • Ці загінуць зімою лясныя жыхары?
  • Што можа зрабіць чалавек для таго, каб лясным жыхарам лягчэй было перанесці зіму?

7. Заданне: падабраць выразы з тэксту для подпісу малюнкаў (на выставе каля дошкі)

8. Выпісаць з тэксту словы і выразы

Дамашняе заданне: запісаць план казкі і пераказваць па плане.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.