Паважаныя бацькі!
У 2021/2022 навучальным годзе ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” працягвае сваю работу апякунскі савет.
Казакевіч Любоў Лявонцьеўна, старшыня,
Лычкоўская Алена Мікалаеўна - сакратар.
Апякунскі савет створаны для аказання дапамогі ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі.
Фінансавыя сродкі апякунскага савета фарміруюцца з дабраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якія залічваюцца на разліковы рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі, і могуць выкарыстоўвацца па мэтаваму прызначэнню ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета на:
- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;
- правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў, іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам.
Для аператыўнага рэагавання на выпадкі прымусовага збору грашовых сродкаў і іншых парушэнняў у рабоце апякунскага савета Вы можаце звярнуцца па тэлефонах “гарачай лініі”:
- 8-01718-42-3-33, 8-01718-42-4-90 - ДУА “Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”;
- 8-01718-53-027 - упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэту;
- 8-017500-42-26 – галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэту
Час работы тэлефонаў “гарачай лініі”: панядзелак – пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Кіраўніцтва