Па старонках роднай мовы
У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ва ўстанове адукацыі з 22 па 26 лютага 2021 года прайшоў тэматычны тыдзень “Па старонках роднай мовы”.
Мэтай запланаваных мерапрыемстваў было фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў; паглыбленне ўяўленняў пра родны край, пашырэнне цікавасці да нацыянальнай культуры; далучэнне дзяцей да багацця беларускай мовы, фармiраванне каштоўнасных адносiн да яе; выхаванне патрыятычных пачуццяў; пачуцця любовi да роднага краю і гонару за яго.
Выхаванцы наведалі этнаграфічны міні-музей установы адукацыі “Спадчына”. У музеі дзеці ўбачылі прадметы побыту – праўдзівыя сведкі культурнай спадчыны народа, яго багацця. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем калыхалі ляльку ў зыбцы, прасавалі бялізну з дапамогай валка і качалкі.
У межах правядзення Тыдня дзеці наведалі Камянкоўскую сельскую бібліятэку, дзе таксама праходзіў тыдзень роднай мовы пад назвай “Мова матчынай песні, мова роднай зямлі”. Выхаванцы падарожнічалі па старонках роднай мовы з дапамогай розных відаў дзіцячага фальклору :
вершаванага, празаічнага, гульнявога, казачнага.
Для законных прадстаўнікоў была распрацавана квэст-гульня “Ганаруся роднай мовай”, рэкамендацыі “Парады бацькам, ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску!” (https://planetabelarus.by/sights/natsionalnaya-biblioteka-belarusi). Законным прадстаўнікам выхаванцаў было дадзена заданне падабраць карцінкі да першага слова дзіцяці на беларускай мове. Па выніках гульні атрымаўся калаж “Маё першае слова на роднай мове”.
Праведзеныя мерапрыемствы дазволілі ўсім удзельнікам бліжэй пазнаёміцца з роднай мовай, даведацца шмат цікавага пра яе гісторыю.
Фотаздымкі змешчаны на старонцы "Фотаздымкі"