Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ДЫДАКТЫЧНАЯ ГУЛЬНЯ “З РАМЯСТВОМ ДРУЖЫЦЬ – У ЖЫЦЦІ НЕ ТУЖЫЦЬ”

Дата: 2 мая 2019 в 14:40

ДЫДАКТЫЧНАЯ ГУЛЬНЯ

 “З РАМЯСТВОМ ДРУЖЫЦЬ – У ЖЫЦЦІ НЕ ТУЖЫЦЬ”

ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ 5-6 ГАДОЎ

            Мэта: фарміраванне ў дзяцей уяўлення пра першыя рамёствы на Беларусі, выхаванне ў іх павагі да чалавека працы.

            Задачы: фарміраваць уяўленні пра гісторыю ўзнікнення таго ці іншага прадмета, спосаб дзеяння з ім, значэнне для чалавека; замацоўваць уменне суадносіць, групаваць прадметы па асноўных прыкметах, папаўняць слоўнiкавы запас; выхоўваць беражлівыя адносіны  да прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў гульнях, быце і паўсядзённым жыцці.

Ход правядзення гульні

      Выхавальнік  расказвае дзецям, што на Беларусі да рамяства адносіліся з вялікай павагай. Як вядома, “праца нікога не ганьбіць”. Да рамеснікаў адносілі бондараў, ганчароў, кавалёў, шаўцоў і г.д.  Выхавальнік задае пытанне дзецям: ”Хто такія бондары?”…. (прыкладныя адказы дзяцей: “Бондары – гэта майстры, якія выраблялі драўляны посуд”). Потым раздае карткі з малюнкамі вырабаў народных рамёстваў. Просіць дзяцей вылучыць з усіх картак тыя, на якіх малюнкі вырабаў бондараў. Пытае: “Пакажыце дзежку. Для чаго яе ўжывалі?”….(дзежку ўжывалі для заквашвання цеста. Звычайна ў ёй замешвалі цеста на хлеб). “Пакажыце бочку. Для чаго яе выкарыстоўвалі?”….(у бочцы квасілі капусту, агуркі, яблыкі...). “Для чаго выкарыстоўвалі цэбар?”…(у цэбры замешвалі ежу для каровы, каня). “Як выкарыстоўвалі карэц?”…(карэц звычайна выкарыстоўвалі для зачэрпвання вады, квасу).

Выхавальнік  пытае ў дзяцей: “Якія гаспадарчыя рэчы рабілі кавалі?”…(яны выкоўвалі сякеры, косы, нажы, нажніцы, цвікі, замкі, ключы, прылады працы і інш). Далей просіць паказаць карткі з вырабамі кавалёў.

Потым задае пытанне: “Хто такія ганчары?”…(Ганчары выконвалі вырабы з гліны: посуд, збаны, гаршкі, цацкі-свістулькі і іншыя неабходныя гаспадарчыя і дэкаратыўныя вырабы).  Выхавальнік загадвае загадку: Напіўся, наеўся, на агонь усеўся, кашу зварыў і нас накарміў…. (гаршчок). “Для чаго выкарыстоўвалі гаршкі?”…(у гаршках гатавалі гарачыя стравы, кашы…). Потым просіць дзяцей вылучыць карткі з глінянымі вырабамі.

Выхавальнік пытаецца ў дзецей: “З чаго на Беларусі вырабляліся плеценыя рэчы? Назавіце іх.”…(з лазы, саломы, лыка, бяросты і інш. Кашы, лапці, капелюшы, мэбля, цацкі…).

2

Далей выхавальнік звяртае ўвагу дзяцей на тое, што на Беларусі было распаўсюджана ткацтва. “Назавіце, што вы бачыце на картках?”… (адзенне, ручнікі, абрусы, посцілкі, упрыгожаныя ўзорам.) Задае пытанне: “Чаму трэба было ткаць адзенне?”…. (таму што гатовага адзення  не было).

У канцы гульні правяраецца, ці правільна вылучаныя карткі з рамёствамі. Выйграе той, хто не памыліўся.

Кароткі змест размовы пра рамёствы на Беларусі можна ўключыць у гутаркі пра станоўчыя адносіны да чалавека працы. Дашкольнікі знаёмяцца з вырабамі народных майстроў, даведваюцца для чаго яны неабходны і як імі можна карыстацца. Загадкі ўключаюцца ў змест гутаркі ці загадваюцца дзецям у час разглядання малюнкаў з адлюстраваннем вырабаў народных майстроў  і прыладаў працы. Вершы пажадана завучваць з дзецьмі на памяць у працэсе мастацка-маўленчай дзейнасці.

        Пэўную цікавасць вызываюць у дзяцей  спецыяльныя заняткі з прыказкамі і прымаўкамі, на якіх выхаванцы павінны растлумачыць іх сэнс. Некаторыя прыказкі прапаноўваюцца дзецям у якасці тэмы для малявання.

         У рабоце з пяці-шасцігодкамі асаблівае месца сярод гульняў-драматызацый з мастацкім словам належыць тым, якія дапамагаюць дзецям праявіць творчыя здольнасці, уменне знайсці правільны адказ на пытанне якога-небудзь персанажа, прыдумаць дыялог, стварыць рымфаваныя радкі. Выхавальнік прапануе пагуляць у гульню “Кавалі”.

З мэтай развіцця маўлення  выхаванцаў арганізоўваецца работа па карцінцы “Жнейкі за работай”. Дзеці складваюць пазлы і апісваюць тое, што бачаць на карцінцы (пара года, прылады працы,  жытнёвае калоссе).

         Абагульняючы  тэму  дзецям  можна  сказаць,   што  рамёствы  мелі практычны   характар.  Адзенне  шылі,  каб  яго  насіць,  посуд — каб  ім карыстацца, прылады  працы — для работы. У нашых продкаў гэта былі бытавыя рэчы  альбо   рэчы   абрадавага  прызначэння.  Большасць   з   гэтых вырабаў мела таксама і мастацкі характар. Падсвядома ў чалавека была патрэба надаць ім пэўную прыгажосць.
         У наш час шырока сталі адраджацца рамёствы і промыслы: ткацтва, пляценне  (лаза, салома, лыка і інш. ), мастацкае кавальства, ганчарства.

Якое традыцыйнае рамяство ні возьмеш — бачым, што яно пачынае актыўна вяртацца з небыцця і ўключацца ў сучасныя культурныя працэсы.

                                                                                                     

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.