Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Положение о круглогодичной спартакиаде

Дата: 20 марта 2020 в 10:54, Обновлено 2 ноября 2021 в 14:22

ПАЛАЖЭННЕ

аб круглагадовай спартакіядзе ДУА “Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”

  1. МЭТА І ЗАДАЧЫ

Круглагадовая спартакіяда навучэнцаў у школе праводзіцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, алімпійскага руху, фізічнай культуры і спорту сярод навучэнцаў як сродак усебаковага выхавання падрастаючага пакалення.

Асноўнымі задачамі спартакіяды з’яўляюцца:

  • актывізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу па фізічнаму выхаванню;
  • павышэнне аздараўляльнага эфекту ад фізкультурных заняткаў, умацаванне здароўя навучэнцаў;
  • прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця;
  • павышэнне ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці навучэнцаў, іх разумовай і фізічнай працаздольнасці;
  • садзейнічанне рознабаковай фізічнай падрыхтоўцы навучэнцаў;
  • павышэнне ўзроўню спартыўнай падрыхтоўкі;
  • развіццё масавых відаў спорту сярод навучэнцаў;
  • садзейнічанне далучэнню бацькоў навучэнцаў да актыўнага фізічнага выхавання сваіх дзяцей.
  1. УДЗЕЛЬНІКІ СПАБОРНІЦТВАЎ

У спартакіядзе школы прымаюць удзел навучэнцы 2-9 класаў.

  1. АРГАНІЗАЦЫЯ СПАБОРНІЦТВАЎ

Арганізацыя і правядзенне спаборніцтваў спартакіяды ўскладваецца на настаўніка фізічнай культуры і педагагічны калектыў.

  1. МЕСЦА І ТЭРМІН ПРАВЯДЗЕННЯ

Спартыўныя спаборніцтвы круглагадовай спартакіяды праводзяцца ў адпаведнасці з гадавым каляндарным планам.

  1. СІСТЭМА АЦЭНКІ ВЫНІКАЎ І ЎМОВЫ ЗАЛІКУ

Чэмпіёны і прызёры спартакіяды сярод класаў вызначаюцца па сярэдняму балу набраных камандамі класаў ва ўсіх відах праграмы спартакіяды.

Калі каманда класа не прыняла ўдзел у тым ці іншым відзе праграмы спартакіяды ёй прысуджаецца апошняе месца зыходзячы з агульнай колькасці класаў.

У выпадку роўнасці сярэдняга бала каманд у двух і болей класаў, то ўступае правіла першынства таго ці іншага класа зыходзячы з лепшых вынікаў каманд класа ў прыярытэтных відах спаборніцтваў:

5.1. агляду ўзроўня фізічнай падрыхтаванасці навучэнцаў у рамках маладзёжнага фізкультурна-спартыўнага руху “Алімпійскія надзеі Беларусі”;

5.2. лёгкаатлетычнаму кросу.

5.3. калі навучэнец выканаў нарматыў кантрольнага практыкавання наступнай узроставай групы на “10” балаў (пры ўмове, што нарматыў вышэй, а не роўны ці горш выкананага, а дыстанцыя ў бегу аднолькавыя па даўжыні), то яму дабаўляецца 1 бал; калі больш старэйшай групы – то 2 балы. У выніку ён можа атрымаць адзнаку “11” балаў і максімум “12” балаў.

5.4. калі навучэнец не прыняў удзел у спаборніцтвах без уважлівай прычыны, то ў графе “вынік” ставіцца прочырк, а ў графе “бал” – “0”.

  1. ПАРАДАК І ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК

Прадстаўнік каманды – фізорг класа падае ў галоўную судзейскую калегію пратакол-заяўку на ўдзел у спаборніцтвах.

Від спорту

Тэрмін правядзення

Удзельнікі

1

Асенні крос

верасень

2-9 кл.

2

УУФП “Фізічнае ўдасканаленне”

кастрычнік

5-9 кл.

3

Дзень спрынтара

 (чаўночны бег 4*9 м)

лістапад

2-9 кл.

4

Спаборніцтва па зімоваму шматбор’ю “Здароўе”

снежань

5-9 кл.

5

УУФП Дзень гімнаста

(падыманне тулава за адну хвіліну,аджыманне)

студень

2-9 кл.

6

Лыжныя гонкі

люты

5-9 кл.

7

УУФП “Залатая скакалка”

сакавік

5-9 кл.

8

Бег 30 м., 60 м.

красавік

2-9 кл.

9

Вясенні крос

май

2-9 кл.

10

УУФП “Алімпійскія надзеі Беларусі (кідкі мяча)”

май

2-9 кл.

  1. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ

Склад каманды класа – усе навучэнцы асноўнай медыцынскай групы.

Характар спаборніцтваў – асабова-камандны.

Каманднае першынства вызначаецца па сярэдняму балу класа (навучэнцы, якія не прынялі ўдзел у спаборніцтвах без уважлівай прычыны, атрымліваюць “0”).

У выпадку роўнасці камандных паказчыкаў першынство прысуджаецца камандзе, у якой паказаны лепшы вынік сярод хлопчыкаў, затым сярод дзяўчынак.

ПАРАДАК УЗНАГАРОДЖВАННЯ ПЕРАМОЖЦАЎ І ПРЫЗЁРАЎ СПАБОРНІЦТВАЎ

Удзельнікі, якія занялі 1-е месца ў асабовых спаборніцтвах, узнагароджваюцца дыпломамі і прызамі, а таксама тыя, хто заняў 2 і 3-е месцы, узнагароджваюцца дыпломамі навучальнай установы.

Каманда, якая заняла 1-е месца ў агульнакамандным заліку навучальнай установы, узнагароджваецца прызам і граматай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.