Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

План проведения зимних каникул в группе интегрированного обучения и воспитания

Дата: 17 декабря 2021 в 14:24

План правядзення зімовых канікул у групе

інтэграванага навучання і выхавання

27.12.2021

1. Гутарка “Як многа цікавага бывае зімой”

Мэта: вучыць дзяцей уяўленням аб зіме, стане нежывой прыроды (сонца як крыніца святла і цяпла; характар глебы, стан паветра), стане жывой прыроды - раслінны і жывёльны свет.

2. Музычная гасцёўня “Поры года” (праслухванне музычных твораў П.І.Чайкоўскага, Вівальдзі)

Мэта: Паказаць шматмернасць і гарманічнасць навакольнага свету, сілу прыроды; пашыраць веды дзяцей аб музыцы.

28.12.2021

1. Спартыўная гадзіна “Зімовыя эстафеты”.

Мэта: стварыць у дзяцей бадзёры, радасны настрой; умацаваць здароўе дзяцей, удасканаліць фізічныя якасці.

2. “Заплечнік бяспекі” (гутаркі, разглядванне карцінак, плакатаў

Мэта: ведаць правілы бяспекі ў зімовы час;  умець па карцінках вызначаць небяспечную сiтуацыю; апісваць яе, і правілы,  якія трэба            выконваць, каб не атрымаць траўму і не загінуць.

29.12.2021

1. Навагодні ранішнік “Цуда-льдзінка Деда Мароза”

Мэта: ствараць святочны настрой, атмасферу радасці і набліжэння навагодняга цуда.

2. Музычныя гульні

“Дожджык: кап!”

Мэта: развіваць уменне выразна прамаўляць тэкст з рытмічным рухам рук і ногі.

“Скок, скок, скокі!”

Мэта: развіваць рытмічную памяць, метрычнае пачуццё.

“Зіма”

Мэта: развіваць пачуццё рытму ў спалучэнні з музыкай, умець ўзгадняць рух рукі і маўлення.

“Дарожка”

Мэта: вучыць перадаваць нескладаны рытмічны малюнак на дзіцячай музычнай прыладзе.

30.12.2021

Выстава малюнкаў “Як весела зімой”

Мэта: развіваць мастацка-творчыя здольнасці выхаванцаў у выяўленчай дзейнасці праз нетрадыцыйныя тэхнікі малявання.

2. Развучванне вершаў, загадак пра зіму, зімовыя з’явы.

Мэта: далучаць выхаванцаў да даступных ім твораў мастацкай літаратуры, узбагачаць слоўнік, навучаць эмацыянальна і выразна выконваць невялікія па аб’ёму вершы.

31.12.2021

1.Дыдактычная гульня “Пазнай казку па ілюстрацыі”

Мэта: развіваць навык запамінаць герояў і змест казкі, даць магчымасць прадэманстраваць свае ўменні і перавагі, развіваць маўленне.

2. Карагод “Снег ідзе, снег ідзе,на парозе Новы год!”

Мэта: развіваць музычны слых, пачуццё рытму, узгодненасць з рухамі.

03.01.2022

1. Танцавальная праграма “Усе збяромся каля ёлкі”

Мэта: ствараць радасны настрой, выхоўваць музычна-творчыя здольнасці дзяцей.

2. Дыдактычныя гульні: “Адгадай па апісанні”, “Збяры льдзінку”, “Раскладзі сняжынкі ў рад”.

Мэта: фарміраваць уменне знаходзіць прадмет, арыентуючыся на яго прыкметы і дзеянні; складаць мадэлі знаёмых геаметрычных фігур з частак.

04.01.2022

1. Назіранне за зімуючымі птушкамі на ўчастку.

Мэта: замацоўваць веды аб зіуючых птушках; фарміраваць уяўленні аб дабыванні птушкамі корму; выхоўваць жаданне клапаціцца аб іх.

2.Рухальная гульня “Два Маразы”

Мэта: развіваць хуткасць і спрыт, каардынацыю, роўнавагу, памяць, уменне арыентавацца ў прасторы, пачуццё сяброўства.

05.01.2022

1. Гутарка “Святое Ражство”

Мэта: сістэматызаваць у выхаванцаў уяўленні аб народных абрадах і традыцыях Ражства Хрыстова.

2. Беларускія народныя гульні: “Прэла-гарэла”, “Шэры кот”

Мэта: садзейнічае развіццю ўвагі, назіральнасці, спрыту, інтуіцыі, цікавасці да беларускай спадчыны.

                              

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.