Для кагосьці школа – гэта толькі першы крок у дарослае жыццё, а для кагосьці – гэта ўсё жыццё. І гэтыя людзі – настаўнікі. Я рада, што я адна з іх.
Дазвольце прадставіцца – Вольга Анатольеўна Трыгубовіч, настаўніца ДУА “Гімназія №146 г. Мінска”.
Нарадзілася я ў маляўнічым куточку нашай Уздзеншчыны. Вёска Гарадок – мая малая радзіма. Там я вырасла, зрабіла свае першыя ў жыцці крокі, прачытала першае слова ў буквары.І хоць год таму я змяніларазмераннае вясковае жыццё на шум і мітусню вялікага горада, кожныя выхадныя спяшаюся да роднага дома. Я шчыра ганаруся тым, што я вясковая дзяўчына.
Бацькі заўжды вучылі мяне любіць сваю радзіму, шанаваць родную мову, паважаць старэйшых, быць сумленным і адказным грамадзянінам сваёй краіны.
Вучылася я ў самай лепшай школе. Суткаўская сярэдняя школа дала мне пуцёўку ў самастойнае жыццё. Я шчыра дзякую сваім настаўнікам за тое, што яны заўважылі ў маленькай дзяўчынцы не толькі здольнасці да вучобы, але і любоў да роднага слова, да сцэны.
Штогод я станавілася пераможцай алімпіяд па беларускай мове, конкурсаў мастацкай самадзейнасці, паэтычных конкурсаў,узначальвала піянерскую дружыну школы, была актыўнай удзельніцай школьных і раённых мерапрыемстваў, абараняла гонар школы на спартыўных спаборніцтвах.Акрамя таго з задавальненнем займалася ў Уздзенскай школе мастацтваў.
Ужо са школьных гадоў я пасябравала з любімай раённай газетай, дзе рэгулярна друкавалася.
Яшчэ ў пачатковай школе вырашыла, што абавязкова стану настаўніцай і таму ўпэўнена ішла да ажыццяўлення мэты.
У 2009 годзе я стала студэнткай факультэта беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя Максіма Танка. Універсітэт адкрыў для мяне шмат магчымасцей.
У 2010 годзе мой верш “Я – дачка маладой Беларусі!” быў надрукаваны ў зборніку маладых паэтаў Беларусі. Пазней і іншыя мае вершы ўвайшлі ў выпускі зборнікаў “Слова Купалы да творчасці кліча”.
Таксама ў 2010 годзе я стала пераможцай міжнароднага літаратурнага конкурсу, прысвечанага 65-годдзю Вялікай Перамогі. Дарэчы, шмат маіх празаічных твораў прысвечаны менавіта тэме Вялікай Айчыннай вайны.
З 2013 года я працую ў школе. Першым месцам маёй працы стала родная Суткаўская школа, затым – Уздзенская раённая гімназія, сёння – ДУА “Гімназія №146 г. Мінска”. Заручыўшыся дапамогай і падтрымкай калег, я працягваю развіваць свае здольнасці.
У 2015 годзе скончыла Інстутут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя”.
Важнай ступенькай у маім жыцці стала перамога ў раённым вакальным конкурсе “Новыя імёны Беларусі” і ўдзел у фінале абласнога этапу гэтага ж конкурсу.
Я пастаянна ўдзельнічаю ў розных конкурсах, мерапрыемствах, выставах метадычнай літаратуры, займаюся самаадукацыяй, іграла ў школьным тэатры “Талака”, вельмі люблю спяваць, у вольны час пішу вершы і апавяданні. Таксама з’яўляюся актыўным членам савета маладых педагогаў Маскоўскага раёна г. Мінска.
Мае вучні – мой твар і мой гонар. Дзякуючы нашым сумесным поспехам і перамогам, мая работа з дзецьмі была неаднаразова адзначана ганаровымі граматамі.
Нямала маленькіх перамог было ў маім жыцці. Я чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, пастаянна знаходжуся ў творчым пошуку. Я люблю сваю прафесію, люблю сваіх вучняў. Я шчыры патрыёт сваёй Радзімы. Я люблю Беларусь, шаную і паважаю родную мову.
Дома я клапатлівая дачка і сястра. Вельмі люблю сваю сям’ю, стараюся быць добрай гаспадыняй.
Я – аптыміст. Я веру ў шчаслівае заўтра. Веру ў шчаслівае будучае нашай краіны. І яно ў нашых руках, у руках працавітай таленавітай моладзі!
Мае перамогі і ўзнагароды
Вучоба:
- пахвальныя граматы за выдатную вучобу ў школе, за актыўны ўдзел ў грамадскім і спартыўным жыцці школы, піянерскай арганізаціі школы.
- грамата раённага савета піянерскай арганізацыі за актыўны ўдзел у дзейнасці піянерскай арганізацыі раёна.
- дыпломы І ступені за перамогу ў раённых алімпіядах па беларускай мове.
- дыплом ІІІ ступені з перамогу ў трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове.
- пахвальны ліст за асаблівыя поспехі ў вывучэнні беларускай мовы.
- пахвальная грамата за выдатную вучобу ва ўніверсітэце.
- грамата за перамогу ў алімпіядзе па беларускай мове сярод студэнтаў факультэта беларускай філалогіі і культуры.
- пахвальныя граматы за выдатную вучобу ў школе мастацтваў (харавое аддзяленне).
- ганаровая грамата за перамогу ў раённым аглядзе самадзейнай мастацкай творасці “Суквецце талентаў”.
- грамата за высокі ўзровень выканаўчага майстэрства ў раённым аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці “Суквецце талентаў”.
- грамата за артыстызм і выкаўчае майстэрства ў раённым аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці “Суквецце талентаў”.
- дыплом ІІІ ступені ў абласным туры конкурсу мастацкай самадзенасці “Суквецце талентаў” (дуэт з Пагосавай Ірынай).
- дыплом за перамогу ў раённым этапе рэспубліканскага конкурса “Новыя імёны Беларусі”.
- сертыфікат за ўдзел ў фінале абласнога этапа рэспубліканскага конкурса “Новыя імёны Беларусі”.
- сертыфікат удзельніка абласнога адборачнага этапу конкурсу маладых выканцаў “Моладзь за саюзную дзяржаву” (г. Салігорск);
- дыплом удзельніка гала-канцэрта творчых калектываў і выканаўцаў “Народныя таленты табе, Беларусь!”
Ёсць 2 песні ў маім выканынні, запісаныя сумесна з сябрам А. Міхайлоўскім (“Я сумую”, “Танцуй і ўсміхніся”, словы В. Трыгубовіч, музыка А. Міхайлоўскі).
Паэзія і проза:
- 1 месца ў раённым конкурсе сачыненняў, прысвечаных Дню Маці.
- Дыплом за 1 месца ў раённым экалагіным фестывалі “Дзень Зямлі. Беларусь, 2004”, літаратурны конкурс “Я маю твор”.
- граматы за актыўны ўдзел у раённым экалагіным фестывалі “Дзень Зямлі. Беларусь, 2005”.
- дыплом за творчы падыход прадстаўленай працы на конкурс, прысвечаны юбілею Мінскай вобласці “Мілы сэрцу вугалок – Міншчына мая”.
- за перамогу ў раённым творчым конкурсе “Памяць сэрца”, прысвечанага 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- за перамогу ў раённым творчым конкурсе “Родная зямля”, прысвечанага Году роднай зямлі (верш “Я – дачка маладой Беларусі”)
- дыплом за І месца ў Міжнародным літаратурным кнкурсе, прысвеаным 65-годдзю Вялікай Перамогі (у намінацыі “Паэзія”).
- дыплом за І месца ў раённым творчым конкурсе “Памяць мацней за час”, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі.
Публікацыі:
- з 2005 года пазаштатны карэспандэнт раённай газеты “Чырвоная зорка”.
- верш “Я – дачка маладой Беларусі” надрукаваны ў зборніку “Мы – маладыя” (Кніга паэзіі маладых літаратараў Беларусі. Укладанне Міхаіл Башлакоў. Рэдагаванне: М.З. Башлакоў, М.Н. Мінзер. Выдавецтва: РВУ "Літаратура і мастацтва". Наклад: 2 000. 2012 год).
- 8 і 9 выпускі зборніка “Слова Купалы да творчасці кліча”(зборнік вершаў маладых паэтаў Мінскай вобласці), 2014 і 2015 гады.
- зборнік раённага творчага конкурса “Памяць мацней за час” (2015 год)
Педагагічная дзейнасць:
- вучні з’яўляюцца пераможцамі міжнародных конкурсаў па прадметах (“Кенгуру”, “Каласок”), прадметных алімпіядах.
- перамога вучаніцы Александровіч Арыны ў раённым конкурсе даследчых работ і ўдзел у абласным фестывалі.
- сертыфікат карыстальніка інфармацыйных тэхналогій у адукацыі ў катэгорыі “Вучэбна-выхаваўчая работа” (2015 год).
- Дыплом аб перападрыхтоўцы ІППК БДПУ імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” (2015 год).
- Дыплом за ўдзел у выставе метадычнай літаратуры. Зборнік “Песні ў салдацкіх шынялях” (2015 год, сумесна з Салавей А.В., Трыгубовіч В.В.).
- Дыплом за І месца ў конкурсе па арганізацыі шостага школьнага дня (у складзе творчай групы тэатра “Талака”).
- Ганаровая грамата аддзела адукацыі, спорту і турызму за добрасумленную працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення.
- Дыплом пераможцы другога этапа рэспубліканскага конкурса прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” (у намінацыі “Пачатковыя класы”);
- Ганаровая грамата упраўлення адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска за добрасумленную працу ў справе навучання і выхавання.
Грамадская дзейнасць:
- артыст школьнага тэатра “Талака”.
- кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Юны журналіст”.
- удзельнік і вядучая раённых мерапрыемстваў;
- падзяка Уздзенскага раённага камітэту Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукаці і навукі за актыўны ўдзел у мерапрыемствах і праектах;
- дыплом пераможцы раённага конкурса “Лепшы малады спецыяліст – 2016; у намінацыі “За адданасць справе”;
- падзяка Мінскага абласнога камітэта Грамадскага аб’яднання БРСМ за добрасумленную працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё Мінскай абласной арганізацыі Грамадскага аб’яднання БРСМ.