Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ПАЛАЖЭННЕ АБ САВЕЦЕ дзяржаўнай установы адукацыі “Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”

Дата: 12 сентября 2019 в 17:01

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”

______    Т.У.Бандарэнка

ПАЛАЖЭННЕ АБ САВЕЦЕ

дзяржаўнай установы адукацыі “Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”

РАЗДЗЕЛ 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Палажэнне аб савеце дзяржаўнай установы адукацыі “Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплек дзіцячы сад-базавая школа” распрацавана на аснове Палажэнння аб савеце ўстановы адукацыі, зацверджанага Пастановай міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 18.07.2011 №84, і вызначае кампетэнцыю, склад і арганізацыю дзейнасці.

2. Савет дзяржаўнай установы адукацыі “Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплек дзіцячы сад-базавая школа” (далей – Савет) з'яўляецца асноўным органам самакіравання ўстановы адукацыі, які ствараецца ў мэтах рашэння асноўных пытанняў яе дзейнасці.

3. Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам

Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Палажэннем, іншымі актамі

заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Статутам установы адукацыі.

РАЗДЗЕЛ 2

КАМПЕТЭНЦЫЯ І СКЛАД САВЕТА

1. Да кампетэнцый Савета адносяцца:

1.1. вызначэнне перспектыўных накірункаў развіцця ўстановы адукацыі, разгляд планаў работы ўстановы адукацыі, пытанняў яе адукацыйнай і навуковай дзейнасці;

1.2. унясенне прапаноў аб удасканаленні структуры ўстановы адукацыі;

1.3. разгляд пытанняў абнаўлення і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы;

1.4. прыняцце рашэнняў па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу, абмеркаванне праектаў вучэбна-праграмнай дакументацыі, адукацыйных праграм, рэалізуемых установай адукацыі;

1.5. разгляд пытанняў фарміравання кантынгенту навучэнцаў установы адукацыі;

1.6. умацаванне сувязі адукацыйнага працэсу з вытворчасцю, узаемаадносін з рознымі арганізацыямі;

1.7. прыняцце рашэнняў па пытаннях развіцця навукі і супрацоўніцтва з установамі адукацыі і навуковымі арганізацыямі ў сферы навуковай дзейнасці;

1.8. садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні адукацыйных

мерапрыемстваў;

1.9. заслухоўванне і зацвярджэнне справаздач кіраўніка ўстановы адукацыі, яго намеснікаў па асноўных накірунках дзейнасці аб ходзе выканання планаў работы ўстановы адукацыі,  выніках адукацыйнай, навуковай, гаспадарчай і іншых відаў дзейнасці;

1.10. абмеркаванне тэматыкі і вынікаў эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ва ўстанове адукацыі;

1.11. разгляд іншых пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі Савета актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Статутам установы адукацыі;

2. Склад Савета фарміруецца з прадстаўнікоў навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі.

3. У склад Савета могуць уваходзіць прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый –

заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый.

4. Агульная колькасць членаў Савета вызначаецца Статутам установы адукацыі.

5. Колькасны склад савета фарміруецца ў наступнай прапорцыі:

25% – прадстаўнікі навучэнцаў, іх законныя прадстаўнікі;

75% – прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў установы адукацыі, педагагічныя і іншыя работнікі ўстановы адукацыі, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый.

6. Прадстаўнікі навучэнцаў, іх законныя прадстаўнікі выбіраюцца адкрытым і тайным галасаваннем у класах у парадку, вызначаным Статутам установы адукацыі.

7. Прадстаўнікоў кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі выбіраюць адкрытым галасаваннем у структурных падраздзяленнях.

8. Прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў,  грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый уключаюцца ў склад Савета на падставе прапаноў кіраўнікоў названых органаў і арганізацый.

9. Персанальны склад Савета зацвярджаецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.

10. Тэрмін паўнамоцтваў Савета складае не больш пяці гадоў.

РАЗДЗЕЛ 3

АРГАНІЗАЦЫЯ ДЗЕЙНАСЦІ САВЕТА

1. Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю Савета ажыццяўляе старшыня

Савета, якім з'яўляецца кіраўнік установы адукацыі. У перыяд яго адсутнасці абавязкі старшыні выконвае асоба, якая выконвае абавязкі кіраўніка ўстановы адукацыі.

2. Старшыня Савета:

арганізуе работу Савета;

зацвярджае план і рэгламент работы Савета;

зацвярджае парадак пасяджэння Савета;

вядзе пасяджэнні Савета;

ставіць на галасаванне ў парадку паступлення прапановы членаў Савета;

арганізуе галасаванне і падлік галасоў;

кантралюе выкананне рашэнняў і даручэнняў Савета.

3. Удзельнічаючы ў адкрытым галасаванні, старшыня галасуе апошнім.

4. Бягучую дзейнасць Савета забяспечвае сакратар Савета, які выбіраецца з ліку членаў Савета па выніках адкрытага галасавання членаў Савета на

першым пасяджэнні.

5. Сакратар Савета:

апавяшчае членаў Савета аб правядзенні пасяджэння Савета;

вядзе пратаколы пасяджэнняў Савета;

падае інфармацыю аб выкананні рашэнняў і даручэнняў Савета старшыні Савета.

6. Член Савета:

удзельнічае ў пасяджэннях Савета, іншых мерапрыемствах, якія

праводзяцца Саветам;

уносіць прапановы для абмеркавання на пасяджэннях Савета;

выступае па абмяркоўваемых пытаннях у адпаведнасці з усталяваным на

пасяджэнні Савета рэгламентам;

вылучае кандыдатаў, выбірае і можа быць абраным у камісіі, створаныя

Саветам;

удзельнічае ў рабоце іншых органаў самакіравання ўстановы адукацыі пры разглядзе пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Савета;

своечасова і якасна выконвае рашэнні і даручэнні Савета.

7. Дзейнасць Савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам работы, які

складаецца на навучальны год і зацвярджаецца кіраўніком пасля разгляду на пасяджэнні Савета. Змест плана работы вызначаецца актуальнымі задачамі, якія стаяць перад установай адукацыі.

8. Савет ажыццяўляе сваю работу ў форме пасяджэнняў.

9. Пасяджэнні Савета лічацца паўнамоцнымі, калі на іх прысутнічае не

меней дзвюх трэціх членаў Савета.

10. На пасяджэнні Савета запрашаюцца асобы, якія былі прыцягнутыя да

падрыхтоўкі матэрыялаў па разглядаемых пытаннях. Запрошаныя асобы

карыстаюцца правам дарадчага голасу.

11. На пасяджэннях Савета вядзецца пратакол, у якім фіксуецца ход

абмеркавання пытанняў, занесеных у парадак дня, а таксама вынікі

галасавання і прынятае рашэнне. Кожны пратакол падпісваецца старшынёй і сакратаром Савета.

12. Рашэнні Савета па пытаннях адукацыйнай, навуковай дзейнасці,

абнаўленні і развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы прымаюцца адкрытым

галасаваннем простай большасцю галасоў.

13. Па іншых пытаннях парадак галасавання (адкрытае, закрытае) і парадак яго правядзення вызначаюцца Саветам.

14. Пры роўнай колькасці галасоў вырашальным з'яўляецца голас старшыні Савета.

15. Рашэнні Савета, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і зацверджаныя кіраўніком установы адукацыі, з'яўляюцца абавязковымі для педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі, навучэнцаў, выхаванцаў і іх законных прадстаўнікоў.

УЗГОДНЕНА

Старшыня прафкама

дзяржаўнай установы адукацыі

“Суткаўскі вучэбна-педагагічны

комплекс дзіцячы сад-базавая школа”

__________С.У.Дзедавец

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.