ЭКСКУРСІЙНЫ МАРШРУТ “З КРЫНІЦ ЖЫВАТВОРНЫХ”
Аўтары: навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” Уздзенскага раёна
Кіраўнік: Малашэвіч Таццяна Мікалаеўна, настаўнік геаграфіі
Мэта экскурсіі: садзейнічаць вывучэнню гісторыі краю ў адзінстве з гісторыяй краіны, фарміраванню ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму і грамадзянскасці, падрыхтоўцы навучэнцаў да актыўнага ўдзелу ў турыстычных паходах.
Вучоныя мяркуюць, што месца, дзе бярэ пачатак рака, валодае незвычайнымі сіламі. У яго наваколлях нараджаюцца таленавітыя людзі. Даведаўшыся аб падобнай версіі, удзельнікі паходу паставілі перад сабой наступныя задачы:
1. Наведаць і даследаваць памятныя мясціны наваколля ў басейнах Нёманца, Вусы і Нёмана.
2. Запісаць успаміны відавочцаў аб жыцці і творчасці нашых вядомых землякоў.
3. Выхоўваць у вучняў любоў да роднага краю, фарміраваць культуру здаровага ладу жыцця.
ЗМЕСТ ПАХОДУ
Двухдзённы веласіпедны паход па маршруту “ВОЙКАВА-АНУФРОВА – ПРЫСЫНАК – НІЗОК – КАМЯНОЕ – НАД-НЁМАН – ПАД’ЕЛЬНІКІ – ВОЙКАВА “
Працягласць маршруту: 35 км
ПЛАН ПАХОДУ
1 дзень
8.00.-9.00. – збор у школе. Арганізацыйны момант. Выезд групы ў паход
9.30.- 10.00. – знаёмства з гісторыяй узнікнення вёскі Ануфрова
11.00.-12.00. – сустрэча з дырэктарам Прысынкаўскага СДК
12.30.-14.00. – абед і адпачынак
15.00.-16.00. – экскурсія ў Нізаўскі музей Слова
16.00.-18.00. – адпачынак на рацэ Вусе
18.00.-20.00. – вячэра, размяшчэнне на начлег
20.00.- 22.00. – гульні
22.00. – адбой
2 дзень
8.00.-9.30. – пад’ём. Арганізацыйны момант. Сняданак. Выезд групы з Нізка
10.30.-11.00. – наведванне помніка загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны
11.20.-12.00. – адпачынак каля помнікаў прыроды камянёў-валуноў. 2-і сняданак
13.00.-14.00. – экскурсія да рэшткаў маёнтка Я.А.Наркевіча-Ёдкі
14.00.- 16.00. – абед на беразе Нёмана, адпачынак
16.00.- 17.00. – сустрэча з мясцовымі жыхарамі
18.00.-19.00. – вяртанне ў вёску Войкава
19.00.- 19.30. – падвядзенне вынікаў пахода. Развітанне
СКЛАД ГРУПЫ
Мал
Малашэвіч Т.М. – кіраўнік групы
Зуева с.М. – настаўнік
Зяньковіч М.І.– настаўнік
Ігнаценка Валянцін – адк. за абсталяванне
Барадаўка Арцём – фатограф
Казакевіч Арына – адк. за збор інфармацыі
Барышнікава Алеся – адк. за збор інфармацыі
Раўковіч Кірыл – кастравы
Лычкоўская Ганна – санпост
Бандарэнка Анастасія – культпраграма
Рошчанка Уладзіслаў– кастравы
Зяньковіч Ангеліна – санпост
Стральчэня Карына – адк.за збор інфармацыі
Ліннік Сяргей – повар
Нагірняк Алеся – повар
Козіч Надзея – повар
Чарнадзед Аляксей – адк. за палаткі
Козіч Дзяніс – адк. за палаткі
УЗДЗЕНШЧЫНА – НАШ ДОМ
На Уздзенскай зямлі
Мы мелі шчасце нарадзіцца.
І любім родны край
І сэрцам, і душой.
Да сконцу дзён мы
будзем ганарыцца
Радзімай нашай
мілай і лясной.
Тэхналагічная карта маршрута экскурсіі “З крыніц жыватворных”
Прыпынкі |
Аб’екты паказу |
Сабраны матэрыял |
Вёска Войкава |
Траса “Капыль-Мінск”. |
Аказваецца і ў дарогі бывае гісторыя. Праз навакольныя вёскі праходзіў бадай што адзіны шлях, які ў далёкія часы ХУІІ-ХУІІІстст. называлі гасцінец, які злучаў захад з усходам воласці. Пралягаў ён па глухой, лясістай і забалочанай мясцовасці. Ездзіць па дарозе было надзвычай складана, таму што большую частку года яна была гразкай. Толькі ў самыя гарачыя летнія дні або зімой, калі выпадаў снег, можна было праехаць па ёй. Галоўным арыенцірам ў часе і адлегласці па гэтаму тракту была карчма або пастаялы двор, дзе можна было адпачыць пасля цяжкай і доўгай дарогі, пераначаваць, а пры неабходнасці і памяняць коней. Стаяла тая карчма на месцы, дзе цяпер размясцілася вёска Ануфрова. Сёння гэта вёска зусім невя-лічкая, але той факт, што праз яе пракладзена аўтамабільная траса “Мінск – Капыль”, якая мудрагеліста паварочвае па асушанай у пошнія часы і адносна роўнай бязлесай раўніне даказвае, што сапраўды мясціны гэтыя раней былі забалочаныя і дарогу можна было класці толькі ў найбольш даступных месцах. |
Вёска Ануфрова |
Прыватная жыллёвая забудова вёскі |
Аб паходжанні вёскі мясцовыя старажылы расказалі нам прыгожую легенду, бадай што казку. Расказваюць, што некалі землі ад Маргоў да цяперашніх Сутак аднойчы выйграў у карты пан. Калі прыехаў на свае новыя ўладанні, то ўбачыў, што надбаў ён не так ужо і мала. Адно шкада, землі неўрадлівыя. Для таго, каб сабраць з іх добры ўраджай, шмат сродкаў прыйдзецца ўкласці. Некалькі разоў спрабаваў пан гэтыя землі прадаць, але ўвесь час яму не шанцавала. Некаторыя пакупнікі далікатна аднекваліся, абяцалі падумаць, некаторыя катэгарычна адмаўлялі, а некаторыя нават кпіны адпускалі. “Такую зямлю купляць сабе ва ўбытак”, - гаварылі, ад’ехаўшы ад пана. Але аднойчы ўсё ж такі пашанцавала пану. Завітаў да яго бацюшка з намерам паглядзець гэтыя землі. І тут гаспадар пастараўся – ён так начаставаў госця, што той не толькі частку грошай аддаў, але і паперы патрэбныя падпісаў. На раніцу, прачнуўшыся, бацюшка зразумеў свой промах, але справа была ўжо зроблена. Яму нічога не заставалася рабіць, як пасяліцца на новай зямлі. Вёску з тых пор пачалі называць Ануфрова – так звалі новага гаспадара. На самой жа справе сваю назву вёска атрымала па імені ўладальніка гэтых зямель, дзеда Якава Наркевіча-Едкі, Ануфрыя Наркевіча-Едкі, які, як вядома, валодаў гэтымі землямі яшчэ ў пачатку ХІХ ст. Дарэчы, як піша У.Кісялёў, “за ўдзел у паўстанні князя Чартарыйскага, што адбылося ў 1831г., Ануфрый быў пакараны забаронай на выезд са свайго маёнтка. Менавіта пасля гэтага ён пачаў будавацца.” Так узнік маёнтак Наркевічаў-Еткаў, рэшткі якога да сённяшняга дня захаваліся ў вёсцы Над-Неман. |
вёска Прысынак |
Памятная шыльда на сцяне мясцовага СДК у гонар самадзейнага кампазітара Беларусі Паўла Іванавіча Шыдлоўскага |
Знаёмства з жыццём і творчасцю нашага земляка, самадзейнага кампазітара Беларусі Паўла Іванавіча Шыдлоўскага, які жыў у вёсцы, больш 40 гадоў працаваў у сельскім Доме культуры і быў кіраўніком калгаснага хору. Слава пра самадзейнага кампазітара ішла далёка за межы раёна і вобласці. З ім вадзілі сяброўства вядомыя беларускія кампазітары 60-80-х гадоў Г. Алоўнікаў і Г. Цітовіч. Цікавы факт, як у 1954 годзе на дэкадзе беларускай культуры ў Маскве песняй Паўла Іванавіча Шыдлоўскага “Прывітальная Маскве” адкрывалі свята. Выконваў тады гэту песню зборны рэспубліканскі хор, у складзе якога было больш 200 чалавек. Памяць пра кампазітара, які ўсё жыццё пражыў побач са сваімі землякамі, увекавечана памятнай шыльдай на сцяне мясцовага СДК. |
вёска Нізок |
Музей Слова ў будынку былой школы |
Пасля абеденнага перапынку вандроўка працягвалася ў бок Нізка. Пры ўездзе ў вёску нас адразу здзівіў адметны тып забудовы, які дайшоў да нашага часу яшчэ з ХУ11 ст. Па сведчанню вучоных, такі тып пабудовы сялянскага жытла на Беларусі пачаў прэваліраваць пасля прыняцця ў 1557 г. “Уставы на валокі”, але захаваўся ў наш час толькі ў некалькіх вёсках. Музей адной з вядомейшых вёсак Беларусі размешчаны ў будынку закрытай базавай школы. Тры шыльды сустракаюць вандроўнікаў пры ўваходзе ў музей. За кожнай – вялікі кавалак гісторыі вескі. Ужо ў першай частцы экскурсіі мы даведаліся, што нашы землякі – ураджэнцы Уздзеншчыны ўнеслі вялікі ўклад ў развіццё беларускага пісьменства. Аказваецца, што ўладальнікі ўздзенскіх зямель браты Кавячынскія былі мецэнатамі беларускага кнігадрукавання. У сярэдзіне ХVІ ст. яны аказалі фінансавую падтрымку Сымону Буднаму, які адкрыў у 1562 г. друкарню ў Нясвіжы. Тады ж пачалася актыўная работа па перакладу з лацінскай мовы на беларускую Бібліі. Але праз некаторы час магнаты Радзівілы спынілі дзейнасць друкарні і Сымон Будны вымушаны быў шукаць новае месца для друкарні. Як сцвярджае беларускі даследчык М.Падокшын, апошнія старонкі кнігі дадрукоўваліся на Уздзеншчыне ў невялікай вёсачцы Кухцічы. Віднае месца ў музеі Слова адводзіцца аднаму са старэйшых дзеячаў беларускай літаратуры К.К. Крапіве, Герою Сацыялістычнай працы, выдатнаму вучонаму, тройчы лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР. Шмат даведаліся пра ПаўлюкаТруса і Лідзію Арабей. (Дадатак 1) |
Вёска Камяное |
Помнік расстраляных у гады Вялікай Айчыннай вайны беларускіх сямей Ліхадзіеўскіх і Нікановічаў |
Раніцай наступнага наша група рушыла далей па маршруту, які набліжаў нас да вытокаў Немана. Шлях пралягаў па прасёлачнай дарозе да вёскі Камяное. Каля самай дарогі на выхадзе да берага Неманца мы супыніліся, каб ускласці букет палявых кветак да помніка расстраляных у гады Вялікай Айчыннай вайны беларускіх сямей Ліхадзіеўскіх і Нікановічаў. Даведаўшыся аб іх сувязі з партызанамі, фашысты ў ноч з 23 на 24 лютага 1943 года вывезлі іх з вёскі Віркова ў бок Узды. Пры ўездзе ў лес, як расказваюць сведкі тых трагічных падзей, арыштаваныя паспрабавалі вызваліцца і ўцячы. Але немцы пачалі страляць. У выніку гэтай жудаснай расправы над мірным насельніцтвам загінула 14 чалавек, сярод якіх былі і зусім маленькія дзеці. Уцалелі толькі два хлапчукі 12-ці і 6-ці гадоў. Раніцай наступнага наша група рушыла далей па маршруту, які набліжаў нас да вытокаў Немана. Шлях пралягаў па пра-сёлачнай дарозе да вёскі Камяное. Каля самай дарогі на выхадзе да берага Неманца мы супыніліся, каб ускласці букет палявых кветак да помніка расстраляных у гады Вялікай Айчыннай вайны беларускіх сямей Ліхадзіеўскіх і Нікановічаў. |
Геалагічныя помнікі прыроды-камяні-валуны |
Пры пераходзе праз масток невялікай рачулкі Неманец мы сутыкнуліся з цудоўным помнікам прыроды – вялізнымі камянямі-валунамі. На тэрыторыі Слабадскога сельскага Савета каля вёскі Камяное размешчаны два валуны. Па меркаванню вучоных іх пакінуў ледавік прыкладна 20 тысяч гадоў назад. Вышыня іх 2 м, даўжыня – каля 7 м. У 1971 г. гэтыя валуны аб’яўлены геалагічнымі помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння і знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Сумеснымі намаганнямі школы і мясцовых улад каля валуноў праведзены работы па добраўпарадкаванню. Мясцовыя старажылы расказалі захапляючую гісторыю пра дзяўчыну-прыгажуню, да якой сватаўся стары нялюбы чалавек. Дзяўчына ўпрошвала сваіх бацькоў пашкадаваць яе і не аддаваць замуж за нялюбага, але аб вяселлі было ўжо дагаворана. І тады ў дзень вяселля, калі жаніх пад’язджаў на брычцы да вёскі сваёй нявесты, на дарогу з неба ўпаў вялізны камень. Малады расцаніў гэта як знак Божы і не адважыўся жаніцца на дзяўчыне. Так і ляжыць з тых пор камень пры дарозе. Апошні час валун раскалоўся на дзве вялізныя часткі, але гэта не перашкодзіла нам усёй групай сфатаграфавацца на адным з іх. |
|
Рака Неманец |
Шлях уздоўж Неманца прывёў нас у замілаванне. Гэта, бадай што адзіны ўчастак усяго радарожжа, дзе прырода захавалася амаль у першазданным выглядзе. Вузкай сцяжынкай мы прабіраліся каля ракі і ўвесь час з захапленнем назіралі за жыццём дзікай прыроды: то птушка выскачыць з густой травы амаль з-пад ног, то бабёр бултыхнецца ў ваду, спужаўшыся нашага гоману. |
|
Вёска Над-Нёман |
Рэшткі маёнтка Я.А.Наркевіча-Ёдкі |
Дарога прывяла нас да шырока вядомай у апошні час невялічкай вёсачкі Над-Нёман, дзе ў канцы ХІХ –пачатку ХХ ст. жыў і працаваў выдатны вучоны Якаў Атонавіч Наркевіч-Ёдка (1847-1905г.г.). Прайшоўшы праз вулічку, мы трапілі да развалін яго маёнтка. Любому, хто нераўнадушны да лёсаў людскіх, было цікава паслухаць драматычную гісторыю жыцця і навуковых даследаванняў гэтага чалавека. (Дадатак 2) |
Дадатак 1
КАНДРАТ КРАПІВА
Нарадзіўся Кандрат Кандратавіч 5 сакавіка 1896 года ў сям’і небагатага селяніна. Мясцовыя старажылы расказваюць, што ў сям’і Атраховічаў ужо былі дзеці, але ўсе яны паміралі ў раннім дзяцінстве. Старыя параілі бацькам: “Калі народзіцца яшчэ адно дзіця, назавіце яго імем бацькі ці маці”. Так на свет з’явіўся маленькі Кандрат. З ранняга дзяцінства працаваў ў бацькоўскай гаспадарцы: пасвіў кароў, свіней, а, падросшы, касіў і араў. У 1913 годзе экстэрнам здаў экзамены на годнасць народнага настаўніка. Але неўзабаве пачалася першая сусветная вайна, і ў 1915 годзе малады чалавек быў прызваны ў армію.
У 1922 годзе з’яўляецца першы фельетон маладога паэта на рускай мове “Жили-были». Сам Кандрат Кандратавіч прызнаваў, што гэту публікацыю наўрад ці можна лічыць па-чаткам творчай біяграфіі.
Паэт успамінаў, што толькі тады, калі пачаў пісаць на роднай мове, па-сапраўднаму адчуў сябе далучаным да літаратуры. Не прайшло і пяці гадоў, як імя пісьменніка стала шырока вядомым у рэспубліцы. Шматлікія вершы, байкі, ад якіх смяялася ўся Беларусь, вабілі чытачоў, захаплялі іх. Яны былі актуальнымі і глыбока народнымі.
Яркай старонкай у гісторыі беларускай культуры стала драматургія Кандрата Крапівы. Ужо першыя п'есы паказалі, што пісьменнік дасканала валодае гэтым жанрам. П'есы «Партызаны», «Хто смяецца апошнім» узнялі беларускую драматургію на якасна новы ўзровень. У 1940 годзе маладому драматургу была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.
Далей мы пачулі расказ аб удзеле нашага земляка ў Вялікай Айчыннай вайне, аб той вялікай ролі, якую ён адыграў, узнімаючы баявы дух нашага народа. Газета «Раздавім фашысцкую гадзіну», рэдактарам якой быў Кандрат Крапіва дэманструецца на стэндзе, прысвечаным старонкам ваеннай біяграфіі пісьменніка. Шматлікія дакументы, фотаздымкі, рукапісы паказалі нам Кандрата Кандратавіча як выдатнага беларускага вучонага, які зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларускага мовазнаўства.
ПАЎЛЮК ТРУС
Цікавым аказаўся расповед пра аднаго з паэтаў-маладнякоўцаў, нашага земляка, якога вобразна называюць беларускім Есеніным, Паўлюка Труса. Нарадзіўся паэт у беднай сялянскай сям’і.
Часта на беразе маляўнічай ракі Вусы супыняліся цыгане. Раскідвалі свае шатры і некалькі дзён адпачывалі паблізу ад вёскі. Туды часта бегала дзетвара. Аднойчы вечарам, калі цыгане ладзілі каля кастра канцэрт, хлапчукі адважыліся падысці вельмі блізка. Ім спадабаліся адметныя песні пад гітару, аб гэтым яны і сказалі табарнаму барону.
Цыган запытаў у хлапчукоў: “А ці ведаеце вы свае народныя песні?” “Так, ведаем,”— адгукнуўся смялейшы і заспяваў. Гэтым хлапчуком аказаўся маленькі Паўлюк Трус. З шатра выйшла старая цыганка і сказала хлапчуку на развітанне такое прароцтва: “Вялікая будучыня чакае цябе. Ты праславіш не толькі сябе, але і сваю радзіму. Але жыццё ў цябе будзе нядоўгім”. І сапраўды, пражыў Паўлюк Трус зусім нядоўга – усяго 25 гадоў зямнога шляху яму было адведзена . Але паспеў аставіць пасля сябе цудоўную, лірычную спадчыну сваіх вершаў і паэм.
Падаюць сняжынкі,
Дыяменты-росы.
Падаюць бялюткі,
За маім акном.
Расчасалі вішні
Шоўкавыя косы,
І ўранілі долу
Снегавы вянок –
гэтыя радкі нашага паэта, пакладзеныя на музыку Ігара Лучанка, і сёння выклікаюць замілаванне, калі гучаць у выкананні “Песняроў”.
ЛІДЗІЯ АРАБЕЙ
Думку аб тым, што Нізок – унікальная вёска, беларускі Парнас, яшчэ раз яскрава падцвердзіў расказ аб жыцці і дзейнасці нашай зямлячкі Л.Л.Арабей.
У Нізку пасля нараджэння Лідзія Львоўна пражыла нядоўга, усяго два гады, але праз усё жыццё нясе гэта цікавая сціплая жанчына памяць аб сваёй малой радзіме. І сваімі ўчынкамі заўсёды дэманструе любоў да гэтага куточка зямлі.
Цяжкі лёс выпаў на долю жанчыны. Рана згубіла бацьку. Расла ў сям’і разам з отчымам, які лічыў яе часцей за ўсё лішнім ротам. Зусім маладой дзяўчынкай даведалася аб горычы згубы сваіх блізкіх. У гады Вялікай Айчыннай вайны Лідзія Львоўна жыла на Гродзеншчыне і разам са сваім мужам удзельнічала ў падпольнай барацьбе. У 1944 годзе, незадоўга да вызвалення, муж быў расстраляны за сувязь з партызанамі.
Пасля вайны маладая дзяўчына вярнулася ў разбураны Мінск. Тут яна працягвае вучыцца і адначасова працуе ў розных выдавецтвах. У тыя першыя пасляваенныя гады адбываецца знаёмства маладой жанчыны з Піліпам Пестраком, Міхасём Лыньковым. З асаблівай цеплынёй і любоўю ўспамінае жанчына сваё супрацоўніцтва з Якубам Коласам.
Атрымаўшы адукацыю філолага ў БДУ, Лідзія Львоўна нейкі час працуе настаўніцай пачатковых класаў. Але ўвесь час яе вабіць літаратурная дзейнасць. Першая кніга маладой пісьменніцы выйшла ў свет у 1956 годзе. Прысвечана яна даследаванню жыцця і дзейнасці выдатнай беларускай паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі).
Лідзія Львоўна шмат піша як для дарослых, так і для дзяцей. Яе творы перакладзены на рускую, польскую, эстонскую, літоўскую і іншыя мовы свету.
За актыўны ўдзел у выхаванні моладзі пісьменніцу не раз узнагароджвалі. Яна – вялікі сябар сваёй малой радзімы. Шмат намаганняў прыклала для стварэння нізаўскога музея Слова, падаравала вялікую бібліятэку кніг. Апошні час працягвае плённа працаваць на ніве беларускай літаратуры, часта друкуецца ў беларускім часопісе “Полымя”, дзіцячых беларускамоўных выданнях.
Дадатак 2
Я.А. НАРКЕВІЧ-ЁДКА
Навуковая кампетэнцыя вучонага ў галіне атмесфернай электрычнасці не мела сабе роўных. З 30-х гадоў мінулага стагоддзя яго з павагай завуць электролагам, электрографам, электратэрапеўтам, а ў парыжскіх газетах нават “электрычным чалавекам”.
Па словах вучонага, усе, што знаходзіцца над або пад зямлёй, акружана з усіх бакоў электрычнымі з’явамі. Усе мы плаваем у прасторы, дзе адбываюцца пастаянна электрычныя з’явы.
Зыходзячы з таго, што, акрамя клімату, у звычайным разуменні, ёсць яшчэ і электраклімат, вучоны ўсебакова даследаваў праблему штучнага прыцягнення токаў у глебу. Павышэнне ўраджайнасці выцякала з неадкладных эканамічных патрэб гаспадаркі.
Дарэчы, усе навуковыя работы даслед-чык праводзіў за свой кошт, а грошы яму прыносіла сельская гаспадарка.
Даклады вучонага аб уплыве электрычнасці на расліннасць, зробленыя ў 1892 і 1893 гадах на паседжаннях Пецярбургскага сходу сельскіх гаспадароў, утрымліваюць апісанне асноўных напрамкаў яго дзейнасці і даносяць да нас падрабязнасці метаду яго навуковых даследаванняў.
У далейшым выкарыстанне электрычнасці ў земляробстве перарасло ў выкарыстанне электрычнай сілы для лячэння. Гэтым была перакінута кладка ад расліннага да жывёльнага свету. Даследаванні вучонага адзначаліся ўсебаковасцю і паслядоўнасцю. Прапанаваны ім у 1891 годзе метад электраграфавання “без аб’ектыва” – яго важнейшае навуковае даследванне. Прапанаваны ім у 1891 годзе метад электраграфавання “без аб’ектыва” – яго важнейшае навуковае даследванне.
Прынцып заключаўся ў тым, што на прыкладваемай да аб’екта пад электрычным напружваннем фотапласціны электрычны ток пакідае своеасаблівы адбітак “карону”, “аўру”, якія пры традыцыйным праяўленні робяцца бачнымі, дактыласкапічна адлюстроўваючы контуры таго ці іншага электраграфуемага ўчастка цела.
Усе электраграфіі Наркевіча – Ёдкі вызначаліся высокай якасцю. Шэраг з іх быў апублікаваны і прайшоў пры жыцці вучонага ў перыядычных выданнях і кнігах. Даволі якаснымі рэпрадукцыямі з іх мы і карыстаемся сёння. Арыгінальных электраграфій пакуль што не выяўлена.
Вучоныя Парыжа засведчылі поўны поспех яго доследаў і нараджэнне новай навукі. Я. Наркевіч-Ёдка пасля гэтага быў прызначаны супра-цоўнікам Інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Санкт-Пецярбургу, які, дарэчы, працягвае сваю плённую працу і цяпер. Вось адзін з адрасоў, які падпісалі вядомыя італьянскія вучоныя ў 1893 годзе пасля дэманстрацыі Я. Наркевічам – Ёдкам вынікаў сваіх пошукаў: “Мы, што ніжэй падпісаліся, прысутнічалі на вопытах пана Ёткі, знайшлі важнасць погляду вучонага. Гэтыя вопыты не толькі нас здзівілі і прывялі ў захапленне, але і даказалі вялікую будучыню ў выкарыстанні электрычнасці і электраграфіі”.
У друку з’явіліся меркаванні аб выключных магчымасцях электраграфіі. У медыцыне адкрыцці Я.Наркевіча-Ёдкі параўноўваліся з адкрыццём рэнтгена: “Тое, што складае ў нас па частцы распазнавання гэтых хвароб асабістае ўяўленне, то Наркевіч-Ёдка аб’ектывізуе з дапамогай сваіх метадаў і пры гэтым надзвычай і да відавочнасці наглядна.”
На вялікі жаль, маёнтак выдатнага вучонага за ХХ стагоддзе быў амаль ушчэнт разбураны. Захаваліся толькі фрагменты пабудоў. Праўда мясцовыя ўлады пад ціскам аматараў-краязнаўцаў апошнія гады зрабілі першыя крокі на шляху да рэстаўрацыі гэтых мясцін. Добраўпарадкавана магілка вучонага, праведзены суботнікі па ўборцы прылягаючай тэрыторыі. Распрацаваны праект рэстаўрацыі былога маёнтка. Апошні час жыццю і дзейнасці вучонага былі прысвечаны некалькі канферэнцый, якія сталі па-сапраўднаму абуджальнікамі грамадскай думкі. У раённай газеце былі размешчаны публікацыі аб рабоце вучонага, людзі сталі наведваць гэтыя цікавыя мясціны. Паэты-аматары прысвяцілі некалькі вершаў і нават паэм Я.А. Наркевічу-Ёдку.