Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

История школы

Дата: 8 июля 2022 в 14:16, Обновлено 8 июля 2022 в 14:16

 Гісторыя школы – гэта гісторыя перамог і дасягненняў яе педагоў і навучэнцаў. Гісторыя, якую павінен ведаць кожны, хто выйшаў у вялікае жыццё з яе сцен.

    Ад людзей, якія наведваюць нашу ўстанову адукацыі, не раз можна пачуць пытаннне: “А чаму Суткаўская? Размешчана ж школа ў вёсцы Войкава.” А справа ў тым, што першапачаткова школа знаходзілася ў вёсцы Суткі.

   Суткаўская школа пачала прыём дзяцей у пачатковыя класы ў 1927/1928 навучальным годзе. Яна размяшчалася ў хаце высланага кулака Рамановіча. Восенню 1931 года быў адкрыты пяты клас,паступова школа стала сямігадовай. З першых дзён работы сямігадовай школы тут настаўнічала А.А.Брычкоўская, якая пазней стала яе першым дырэктарам. 

        У 1933/1934 навучальным годзе адбыўся  першы выпуск Суткаўскай сямігодкі.

      У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска Суткі амаль уся была спалена (засталіся толькі дзве хаты). Згарэў і будынак Суткаўскай сямігодкі. Тэрыторыю акупіравалі фашысты. Навучанне дзяцей было спынена.

     Сваю дзейнасць школа ўзнавіла ў 1944 годзе пасля вызвалення тэрыторыі ад фашыстаў. Пад школу прыстасавалі дзве хаты ў вёсцы Чашын, якая  знаходзілася недалёка ад Сутак. Класы былі вялікія, па 40-45 вучняў. Дзеці ў класах былі рознага ўзросту, розніца часам дасягала да 3-4 гадоў.

       Цяжкі гэта быў перыяд: не хапала паперы, падручнікаў не было наогул. Замест чарніла выкарыстоўвалі фарбу для тканіны, сажу, пісалі на газетах (паміж радкамі), кусках шпалераў.

      У пасляваенны час  непадалёку адвёскі Суткі (цяпер вёска Гарадок) пачалі будаваць новую школу, бо сюды “сцягвалі”хаты з хутароў. Пад школу было прыстасавана некалькі будынкаў, і адкрылася яна ў 1947 годзе. Спачатку была сямігодовай, пасля  – васьмігадовай. Першым дырэктарам стаў Канстанцін Пятровіч Трус.

       З 1964 года Суткаўская школа набыла статус  сярэдняй. Узначаліў яе Уладзімір Вячаслававіч Ваўчэцкі, які 20 гадоў заставаўся нязменным яе кіраўніком.

         У 1985 годзе дырэктарам становіцца Аляксандр Аляксандравіч Паклонскі.

       1989 год – закладваецца падмурак новага будынка школы, а 10 лістапада 1990 года новая школа на чале з новым дырэктарам Казючыцам Уладзімірам Яўгенавічам прымае сваіх выхаванцаў.

       У 2004 годзе  школа стала школай-садам. З 2004 года па 2010 год  дырэктарам Суткаўскай сярэдняй школы-сада  з’яўлялася Тарасевіч Ганна Міхайлаўна.

    У 2010 годзе дырэктарам прызначана Бандарэнка Таццяна Уладзіміраўна, якая і цяпер ўзначальвае ўстанову адукацыі.  

          З 2011 года Суткаўская сярэдняя школа стала вучэбна-педагагічным комплексам.

   Рашэннем Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта ад 24.10.2014 № 1981дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Суткаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.