ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Уздзенскага раённага
выканаўчага камітэта
06.08.2019№ 1257
СТАТУТ
дзяржаўнай установы адукацыі
«Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад-базавая школа»
Уздзенскага раёна
(новая рэдакцыя)
УСТАВ
государственного учреждения образования
«Сутковский учебно-педагогический комплекс
детский сад-базовая школа»
Узденского района
(новая редакция)
аг. Войкава
Уздзенскі раён,
2019 г.
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Сапраўдны статут з’яўляецца новай рэдакцыяй статута дзяржаўнай установы адукацыі“Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” Уздзенскага раёна, зарэгістраванага Уздзенскім раённым выканаўчым камітэтам 24кастрычніка 2014 года за № 690335133. У мінулым – установа адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Суткаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”Уздзенскага раёна, якая зарэгістравана рашэннем Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта 6 верасня 2011 года за № 690335133.
2. У адпаведнасці з рэарганізацыяй у 2014 годзе дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Суткаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” Уздзенскага раёна створана дзяржаўная ўстанова адукацыі “Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” Уздзенскага раёна (далей – Вучэбна-педагагічны комплекс).
3. Вучэбна-педагагічны комплекс з’яўляецца дзяржаўнай установай агульнай сярэдняй адукацыі.
4. Вучэбна-педагагічны комплекс створаны ў форме ўстановы на аснове дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая фінансуецца з мясцовага бюджэту.
5. Заснавальнікам і ўласнікам маёмасці Вучэбна-педагагічнага комплекса з’яўляецца Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт, кампетэнцыя якога вызначаецца актамі заканадаўства.
6. Органам дзяржаўнага кіравання, які мае паўнамоцтвы ўласніка кіраваць маёмасцю Вучэбна-педагагічнага комплекса, з’яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта.
7. Непасрэднае кіраўніцтва Вучэбна-педагагічным комплексам ажыццяўляе дырэктар.
8. Вучэбна-педагагічны комплекс з’яўляецца юрыдычнай установай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай уласнасці, самастойна нясе адказнасць за свае абавязацельствы, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязацельствы, быць істцом іадказчыкам у судзе.
9. Вучэбна-педагагічны комплекс мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай, можа мець разліковы і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь.
10. У сваёй дзейнасці Вучэбна-педагагічны комплекс кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Законамі Рэспублікі Беларусь, Дэкрэтамі, Указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, а таксама дзеючым Статутам.
12. Змяненні і дапаўненні ў Статут Вучэбна-педагагічнага комплекса ўносяцца ў парадку, які ўстаноўлены дзеючым заканадаўствам.
13. Месца знаходжання Вучэбна-педагагічнага комплекса: 223408, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Уздзенскі раён, аграгарадок Войкава, вуліца Прамысловая, 24.
Тып установы – установа агульнай сярэдняй адукацыі.
Від установы – вучэбна-педагагічны комплекс.
14. Поўная назва Вучэбна-педагагічнага комплекса:
на беларускай мове – дзяржаўная ўстанова адукацыі“Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” Уздзенскага раёна;
на рускай мове – государственное учреждение образования “Сутковский учебно-педагогический комплекс детский сад-базовая школа” Узденского района;
Скарочаная назва Вучэбна-педагагічнага комплекса:
на беларускай мове – Суткаўскі ВПК дзіцячы сад-базавая школа;
на рускай мове – Сутковский УПК детский сад-базовая школа.
2. ПРАДМЕТ, МЭТА І АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ
ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНАГА КОМПЛЕКСА
15. Прадметам дзейнасці Вучэбна-педагагічнага комплекса з’яўляецца навучанне і выхаванне на ўзроўнях дашкольнай і агульнай базавай адукацыі, якое здзяйсняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ўключае арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.
16. Асноўныя мэты ўстановы адукацыі:
рознабаковае развіццё асобы дзіцяці дашкольнага ўзростуў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбнасцямі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, набыццё ім сацыяльнага вопыту;
авалодванне навучэнцамі асновамі навук, навыкамі разумовай і фізічнай працы, падрыхтоўка іх да паўнацэннага жыцця ў грамадстве, пачатку працоўнай дзейнасці і прадаўжэння адукацыі.
17. Задачы дзейнасці ўстановы адукацыі:
забеспячэнне дашкольнай адукацыі выхаванцаў у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі;
забеспячэнне ранняй сацыялізацыі дзяцей у калектыве іх аднагодкаў і дарослых;
забеспячэнне асноўнай адукацыі ў адпаведнасці са стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;
выяўленне і развіццё індывідуальных задаткаў і здольнасцей выхаванцаў і навучэнцаў;
авалодванне навучэнцамі дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы;
фарміраванне духоўна-маральнага і фізічнага развіцця асобы выхаванца і навучэнца, падрыхтоўка яго да паўнацэннага жыцця ў грамадстве, гатоўнасці да самастойнага жыццёвага выбару і пачатку працоўнай дзейнасці;
забеспячэнне пераемнасці дашкольнай, першай і другой ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі;
фарміраванне культуры сямейных адносін.
18. Вучэбна-педагагічны комплексажыццяўляе наступныя віды дзейнасці ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам, які зацверджаны пастановай Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусьад 28.12.2011 года №52:
80101 – дашкольная адукацыя;
80102 – агульная сярэдняя адукацыя першай ступені (пачатковая адукацыя);
80210 – агульная базавая адукацыя;
19. Асобнымі відамі дзейнасці, пералік якіх вызначаецца заканадаўствам, Вучэбна-педагагічны комплекс можа займацца на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).
20. Вучэбна-педагагічны комплекс мае права:
вырошчваць сельска-гаспадарчую прадукцыю для сваіх патрэб;
заключаць дагаворы з арганізацыямі, установамі, прадпрыемствамі на выкананне пэўных відаў работ навучэнцамі, калі яны не супярэчаць санітарна-гігіенічным нормам.
3. АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
Ў ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНЫМ КОМПЛЕКСЕ
21. Дзіцячы сад-базавая школа – Вучэбна-педагагічны комплекс, у якім рэалізуюцца наступныя адукацыйныя праграмы:
адукацыйная праграма дашкольнай адукацыі;
адукацыйная праграма агульнай сярэдняй адукацыі;
праграма выхавання і аховы правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы;
адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі.
22. Рэжым работы Вучэбна-педагагічнага комплекса ўстанаўліваецца Уздзенскім раённым выканаўчым камітэтамз улікам пажаданняў бацькоў(законных прадстаўнікоў) выхаванцаў і навучэнцаў і складае 10,5 гадзін.
Ва ўстанове ў адпаведнасці з запытамі бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў функцыянуе група кароткачасовага знаходжання.
Прыём дзяцей дашкольнага ўзросту ў Вучэбна-педагагічны комплекс ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ім свабодных месцаўнааснове заявы законнага прадстаўніка выхаванца, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і накіравання ва ўстанову адукацыі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта.
Камплектаванне груп, перавод дзяцей з адной узроставай групыў другую, вызначэнне рэжыму іх працы ажыццяўляецца штогод на пачатак навучальнага года (да 1 верасня).
Нормы напаўняльнасці груп устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пры неабходнасці Уздзенскім раённым выканаўчым камітэтам прымаецца рашэнне аб зніжэнні нормы напаўняльнасці груп.
23. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай базавай адукацыі ажыццяўляецца ў класах, у тым ліку класах інтэгрыраванага навучання і выхавання, або індывідуальна.
У І клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года споўнілася шэсць і болей гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у І клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.
24. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў Вучэбна-педагагічным комплексе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, вучэбна-праграмнай дакументацыяй, якая ўключае вучэбныя планы і вучэбныя праграмы.
Вучэбныплан Вучэбна-педагагічнага комплекса распрацоўваецца штогод на аснове тыпавога вучэбнага плана дашкольнай адукацыі, вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, тыпавога вучэбнага планабазавай школы, тыпавога вучэбнага плана спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі.
25. Адукацыйны працэс у Вучэбна-педагагічным комплексе ажыццяўляецца на беларускай мове.Справаводствавядзеццана беларускай мове.Пры падачы інфармацыі ва ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме можа выкарыстоўвацца руская мова.
26. Вывучэнне беларускай, рускай і замежнай мовы (нямецкай) з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
27. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца круглагадзічна.
Працягласць навучальнага года навучэнцаў з І па ІХ клас устаноўліваецца з 1 верасня да 1 чэрвеня.Калі ўказаныя даты прыпадаюць на нерабочы дзень, то пачатак (завяршэнне) навучальнага года пераносіцца на наступны (папярэдні) рабочы дзень.
28. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсупры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі з’яўляецца гульня, занятак.Акрамя асноўных формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу, могуць выкарыстоўвацца іншыя формы: экскурсія, назіранне, калектыўная праца.
Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай базавай адукацыі з’яўляецца вучэбны занятак: урок, назіранне, экскурсія і іншыя заняткі. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі, грамадска карысная праца.
Факультатыўныя заняткі праводзяцца пасля завяршэння вучэбных заняткаў.
29. Навучэнцы пры засваенні зместу адукацыйных праграм базавай адукацыі праходзяць цякучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю.
Цякучая атэстацыя праводзіцца па вучэбных занятках з выстаўленнем адзнак. Прамежкавая атэстацыя выражаецца ў выстаўленні адзнак за чвэрць з улікам вынікаў цякучай атэстацыі.
Вынікі цякучай і прамежкавай атэстацыінавучэнцаў, за выключэннем навучэнцаў 1 і 2 класаў, ацэньваюцца адзнакамі ў балах па дзесяцібальнай шкале, у тым ліку адзнакай 0 (нуль) балаў, або адзнакамі”залічана“,”не залічана“,”не атэставаны(а)“, або робяцца запісы”вызвалены(а)“, ”не вывучаў (ла)“. Станоўчымі з’яўляюцца адзнакі ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяці) балаў,”залічана“, і запісы”вызвалены (а)“,”не вывучаў (ла)“.
Цякучая і прамежкавая атэстацыя навучэнцаў 1 і 2 класаў здзяйсняецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая прадугледжвае славесную ацэнку вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў, без выстаўлення адзнак.
Выніковая атэстацыя па завяршэнні навучальнага года выражаецца ў выстаўленні адзнак за год (гадавых) з улікам вынікаў прамежкавай атэстацыі ў бягучым годзе.
Выніковая атэстацыя па завяршэнні навучання і выхаванняна ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі выражаецца ў выстаўленні выніковых адзнак па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, з улікам гадавой і экзаменацыйнай адзнак.
30. Навучэнцы па медыцынскіх і іншых паказчыках могуць быць вызвалены ад выпускных экзаменаў у адпаведнасці з Пералікам захворванняў або на іншай падставе, устаноўленай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
31. Атэстацыя, перавод, арганізацыя выпускных экзаменаў і выпуск навучэнцаў здзяйсняецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі.
32. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пасведчаннеаб агульнай базавай адукацыі з адзнакай) выдаецца навучэнцам, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі.
Рашэнне аб узнагароджанні навучэнцаў пахвальным лістомза асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў прымаецца дырэктарам Вучэбна-педагагічнага комплекса.
33. УВучэбна-педагагічным комплексе пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ўстанаўліваюцца канікулы, у перыяд якіх заняткі з выхаванцамі не праводзяцца. У перыяд канікул праводзіцца толькі фізкультурна-аздараўляльная і мастацка-эстэтычная работа з выхаванцамі. Агульная працягласць канікул складае сто дзесяць дзён: летнія – дзевяноста каляндарных дзён, зімовыя – дзесяць каляндарных дзён, вясеннія – дзесяць каляндарных дзён.
Для навучэнцаў устанаўліваюцца канікулы на працягу навучальнага года і летнія канікулы. Агульная працягласць канікулаў на працягу навучальнага года павінна быць не менш за 30 каляндарных дзён, для навучэнцаў 1 і 2 класаў – не менш за 37 каляндарных дзён.
Працягласць летніх канікулаў павінна быць не менш за12 каляндарных тыдняў, а для навучэнцаў 9 класа – не менш за 10 каляндарных тыдняў.
34. Вывучэнне вучэбных прадметаў пры засваенні зместу агульнай базавай адукацыі здзяйсняецца на базавым узроўні.
35. Для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказчыках часоваабо пастаянна не могуць наведваць Вучэбна-педагагічны комплекс, ствараюцца ўмовы для атрымання агульнай базавай адукацыі дома па індывідуальных вучэбных планах.
Рашэнне аб атрыманні агульнай базавай адукацыі дома прымаецца ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта па заяве навучэнца (законнага прадстаўніка непаўналетняга) і заключэнні ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.
36. Вучэбна-педагагічны комплекс можа аказваць паслугі ў сферы дашкольнай, базавай адукацыі на платнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Аказанне паслуг на платнай аснове ажыццяўляецца на аснове дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі, які заключаецца з законнымі прадстаўнікамі выхаванца ці навучэнца.
37. У адукацыйным працэсе Вучэбна-педагагічнага комплексарэкамендуецца выкарыстанне навучальных выданняў, якiя афiцыйна зацверджаны альбо дапушчаны ў якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэкамендаваных арганізацыямі, якія ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі, а таксама іншых выданняў, якiя вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
38.Псіхолага-педагагічная дыягностыка развіцця выхаванцаўі навучэнцаўу адукацыйным працэсе выкарыстоўваецца толькі са згоды бацькоў (законных прадстаўнікоў) пасля тлумачэння ix правоў, звязаныхзправядзеннем дыягностыкі, i з мэтай вызначэння аптымальнай праграмы развіцця.
39. Вучэбна-педагагічны комплексзабяспечвае харчаванне выхаванцаў і навучэнцаў у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормах для адпаведных катэгорый выхаванцаў і навучэнцаў.
40. Медыцынскае абслугоўванне выхаванцаў і навучэнцаў ажыццяўляецца штатнымі медыцынскімі работнікамі Гарадокскай амбулаторыі і медыцынскімі работнікамі Уздзенскага раённага тэрытарыяльнага медыцыскага аб’яднання.
41. Напаўняльнасць груп і класаў не павінна перавышаць:
рознаўзроставай – 12 выхаванцаў;
інтэграванага навучання і выхавання для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 8 гадоў – ад 10 да 12 выхаванцаў і ў адпаведнасці з патрабаваннямі аб колькасці ў іх асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
у І – ІVкласах – 20 навучэнцаў;
у V- ІХ класах – 25навучэнцаў.
42. У адукацыйным працэсе Вучэбна-педагагічнага комплексазабараняецца вызваляць навучэнцаў ад вучэбных заняткаў для правядзення і ўдзелу ў мерапрыемствах, якія перашкаджаюць засваенню навучэнцамі вучэбных праграм па вучэбных прадметах.
4. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНАГА КОМПЛЕКСА
43. Вучэбна-педагагічны комплекс у адпаведнасці з заканадаўствам мае права:
ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;
фарміраваць структуру і штатны расклад установы;
ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;
удзельнічаць у навуковай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;
ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.
44. Вучэбна-педагагічны комплекс нясе адказнасць за:
якасць адукацыі;
падбор, прыём на работу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;
матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламіі гігіенічнымі нарматывамі;
стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадкудля навучэнцаў, правілаў унутранага распарадку для работнікаў Вучэбна-педагагічнага комплекса;
маральнае стымуляванне выхаванцаў і навучэнцаў, маральнаеі матэрыяльнае стымуляванне педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;
сацыяльную абарону выхаванцаў і навучэнцаў;
азнаямленне бацькоў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх)пры залічэнні ва ўстанову адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, статутам, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а па іх патрабаванні – і з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
патранат асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на працягу двух гадоў пасля атрымання адукацыі ў Вучэбна-педагагічным комплексе ў адпаведнасці з Палажэннем аб патранаце асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
5. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ
АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
45. Удзельнікі адукацыйнага працэсу – выхаванцы, навучэнцы, бацькі (законныя прадстаўнікі) непаўналетніх дзяцей, педагагічныя работнікі, памочнік выхавальнікаў.
46. Выхаванцыі навучэнцы маюць права на:
атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;
навучанне па індывідуальным вучэбным плане ў рамках зместу адукацыйнай праграмы;
стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;
ахову жыцця і здароўя ў час адукацыйнага працэсу;
бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
бясплатную карэкцыю псіхафізічных парушэнняў пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі;
карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;
на задавальненне патрэбы ў эмацыянальна-асобасных зносінах;
на задавальненне фізічных патрэб у харчаванні, сне, адпачынкуў адпаведнасці з іх узростам і індывідуальнымі асаблівасцямі развіцця;
канікулы;
атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;
бясплатнае карыстанне вучэбнай, культурна-спатрыўнай базай установы;
атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі збоку спецыялістаў Вучэбна-педагагічнага комплекса;
заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;
удзел у кіраванні Вучэбна-педагагічным комплексам;
удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, семінарах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай,грамадскай, навуковай дзейнасці;
удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
развіццё творчых здольнасцей праз удзел у занятках па інтарэсах;
азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, статутам, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, вучэбна-праграмнай дакументацыяй.
47. Навучэнцы абавязаны:
добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;
клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнагаі фізічнага развіцця і самаўдасканалення;
выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку длянавучэнцаў;
паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы;
прытрымлівацца дзелавога стылю адзення для наведвання вучэбных заняткаў. Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект уваходзяць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі або доўгімі рукавамі, гальштук. Для дзяўчынак (дзяўчат) – пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, кашуля з кароткімі або доўгімі рукавамі, сарафан;
прытрымлівацца спартыўнай формыі спартыўнагаабутку на ўроках фізічнай культуры і здароўя (факультатыўных занятках, спартыўных секцыях) уадпаведнасціз тыпам заняткаў;
удзельнічаць пасільна (ў рамках летняй працоўнай практыкі)ўдобраўпарадкаванні школьнай і прышкольнай тэрыторыі, азеляненніі навядзенні парадку, калі нямаабмежаванняў па стане здароўя, ці іншых дакументаў, якія абмяжоўваюць фізічныя нагрузкі;
прадастаўляць своечасова медыцынскіядаведкіаб вызваленніадвучэбных заняткаў (асобных прадметаў) іштогоду месяц спаўнення поўных гадоў.
48. Бацькі (законныя прадстаўнікі)выхаванцаў і непаўналетніх навучэнцаў маюць права на:
азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, вучэбна-праграмнай дакуметнацыяй;
удзел у кіраванні Вучэбна-педагагічным комплексам;
абарону правоў і законных інтарэсаў выхаванцаў і навучэнцаў;
азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;
атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных)выхаванцаўі навучэнцаў.
49. Бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванцаў і непаўналетніх навучэнцаў абавязаны:
забяспечыць умовы для атрымання адукацыі і развіцця выхаванцаў і навучэнцаў;
паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку Вучэбна-педагагічнага комплекса;
уносіць своечасова плату за харчаванневыхаванцаў і навучэнцаў да 25 чысла бягучага месяца;
своечасова прадастаўляць інфармацыю ў Вучэбна-педагагічны комплексаб прычынах адсутнасцінавучэнцаў на вучэбных занятках, медыцынскія дакументы, якія пацвярджаюць стан здароўя навучэнцаў для карэкціроўкіадукацыйнага працэсу (абмежаванне нагрузкі на ўроках фізічнай культуры і здароўя, рассадка навучэнцаў, дыетычнае харчаванне, іншае);
кантраляваць цякучую паспяховасць дзіцяці, вядзенне дзённіка, выкананне дамашніх заданняў па прадметах, сістэматычнанаведваць бацькоўскія сходы, узаемадзейнічаць з органамі самакіравання класа іВучэбна-педагагічнага комплекса;
з’яўляцца ва ўстанову адукацыі пазапрашэнні педагагічнага работніка ці кіраўніцтва Вучэбна-педагагічнага комплекса прыўзнікненні праблемных сітуацый.
50. Педагагічныя работнікі маюць права на:
абарону прафесійнага гонару і годнасці;
забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;
творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абаснаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;
доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;
удзел у абнаўленні, распрацоўцы структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу;
удзел у навуковай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Вучэбна-педагагічнага комплекса;
удзел у кіраванні Вучэбна-педагагічным комплексам;
павышэнне кваліфікацыі;
маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;
аб’яднанне ў прафесіянальныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, вызначаных Урадам Рэспублікі Беларусь.
51. Педагагічныя работнікі абавязаны:
ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесіянальным узроўні,які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;
захоўваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;
паважаць гонар і годнасць выхаванцаў, навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
павышаць свой прафесіянальны ўзровень, праходзіць атэстацыю;
весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод выхаванцаў, навучэнцаў;
выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на работу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
6. ПАРАДАК КІРАВАННЯ
ДЗЕЙНАСЦЮ ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНАГА КОМПЛЕКСА
52. Кіраванне Вучэбна-педагагічным комплексам ажыццяўляецца ў адпаведнасці зПалажэннем аб установе дашкольнай адукацыі,Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, Статутам Вучэбна-педагагічнага комплекса і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.
53. Непасрэднае кіраўніцтва Вучэбна-педагагічным комплексам ажыццяўляеццадырэктарам, які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад яе начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта.
54. Дырэктар Вучэбна-педагагічнага комплекса:
дзейнічае ад імя Вучэбна-педагагічнага комплекса без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі яго дзейнасці;
зацвярджае структуру i штаты ў адпаведнасці з дзеючымі тыпавымі штатаміi штатнымі нарматывамі работнікаўагульнаадукацыйных устаноў;
здзяйсняе прыём і звальненне работнікаў, зацвярджае іх службовыя інструкцыі;
выдае загады, заключае дагаворы з арганізацыяміi фізічнымі acобaмі на выкананне розных відаў работ па цякучаму рамонту Вучэбна-педагагічнага комплекса;
набывае, заказвае абсталяванне iіншыя матэрыяльныя рэсурсыў юрыдычных i фізічных асоб па безнаяўнаму i наяўнаму разліку;
ажыццяўляе кантроль за ходам i вынікамі адукацыйнага працэсу;
адмяняе рашэнні педагагічнага савета ў выпадках, калі яны супярэчаць дадзенаму Статуту i Палажэнню аб установе дашкольнай адукацыі і Палажэнню аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
55. Дырэктар Вучэбна-педагагічнага комплекса ў дзейнасці па кіраванні ўстановай узаемадзейнічае з органамі самакіравання Вучэбна-педагагічнага комплекса.
Асноўным органам самакіравання Вучэбна-педагагічнага комплекса з’яўляецца Савет, які ўзначальвае кіраўнік. Агульная колькасць членаў савета складае 12 чалавек.
Колькасны склад савета фарміруецца ў наступных прапорцыях:
3 чалавекі (25%) – навучэнцы Вучэбна-педагагічнага комплекса, іх бацькі (законныя прадстаўнікі), якія выбіраюцца адкрытым галасаваннем);
9 чалавек (75%) – прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Вучэбна-педагагічнага комплекса, педагагічных і іншых работнікаў (выбіраюцца адкрытым галасаваннем), мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый (уключаюцца ў склад савета на падставе прапаноў кіраўнікоў названых органаў і арганізацый).
Персанальны склад савета зацвярджаецца загадам дырэктара Вучэбна-педагагічнага комплекса.
Дзейнасць Савета ўстановы ажыццяўляецца ў адпаведнасціз Палажэннемаб савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
56. У Вучэбна-педагагічным комплексествараецца педагагагічны савет. У склад педсавета ўключаюцца ўсе педагагічныя работнікі ўстановы адукацыі. Педагагічны савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, палажэнняміаб педагагічным савеце ўстановы дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
57.У Вучэбна-педагагічным комплексествараецца орган самакіравання – апякунскі савет, дзейнасць якога ажыццяўляецца ў адпаведнасці з “Палажэннем аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі”, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
У склад апякунскага савета ўваходзяць бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванцаў, навучэнцаў, могуць уваходзіць педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы.
58. Апякунскі савет узаемадзейнічае з кіраўніком установы адукацыі і іншымі органамі самакіравання Вучэбна-педагагічнага комплексапа пытаннях функцыянавання і развіцця ўстановы адукацыі. Прадстаўнік апякунскага савета можа ўдзельнічаць у рабоце іншых органаў самакіравання.
59.Фінансавыя сродкі апякунскага савета фарміруюццаз добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якiя залiчваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасціз рашэннем апякунскага савета.
60. Ва ўстанове адукацыі могуць стварацца і дзейнічаць органы вучнёўскага самакіравання.
61. У Вучэбна-педагагічным комплексеправодзяцца нарадыпры дырэктары не радзей як адзін раз у месяц. Па меры неабходнасці могуць праводзіцца пазапланавыя нарады.
62.УВучэбна-педагагічным комплексене дазваляецца стварэнне i дзейнасць палітычных партый i іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія прадугледжваюць палітычныя мэты.
7. ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ШТАТАЎ
І АПЛАТА ПРАЦЫ РАБОТНІКАЎ ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНАГА КОМПЛЕКСА
63. Працоўныя адносіны работнікаў у Вучэбна-педагагічным комплексе рэгуліруюцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі),якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.
64. Работнікі Вучэбна-педагагічнага комплекса маюць права на ўдзел у кіраванні ўстановай, на абарону прафесійнага і асабістага гонару і годнасці.
65. Штатны расклад Вучэбна-педагагічнага комплекса зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі, у рамках сродкаў, выдзеленых на аплату працы.
66. Прыём на работу, перавод і звальненне з работы педагагічных работнікаў, рабочых, служачых, абслугоўваючага персаналу Вучэбна-педагагічнага комплекса здзяйсняецца дырэктарам. Прыём на работу, перавод і звальненне педагагічных работнікаў здзяйсняецца па ўзгадненні з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта. На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную прафесійную адукацыю.
67. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў адпавядаюць кваліфікацыйным характарыстыкам.
68. Аплата працы работнікаў Вучэбна-педагагічнага комплекса ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, дзеючымі ў Вучэбна-педагагічным комплексе палажэннямі аб прэміраванні,аб надбаўках і матэрыяльным стымуляванні.
69. Атэстацыя педагагічных работнікаў Вучэбна-педагагічнага комплекса здзяйсняецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі.
8. МАЁМАСЦЬ І ПАРАДАК ФІНАНСАВАННЯ
ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНАГА КОМПЛЕКСА
70. Матэрыяльна-тэхнічная база Вучэбна-педагагічнага комплекса фарміруецца заснавальнікам у адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі заканадаўствам.
71. Матэрыяльна-тэхнічную базу Вучэбна-педагагічнага комплекса складаюць зямельныя ўчасткі, будынкі, пабудовы, абсталяванне і іншая маёмасць.
72. У Вучэбна-педагагічным комплексе павінны быць:
памяшканні, кабінеты, лабараторыі, майстэрні, пляцоўкі, забяспечаныя мэбляю, інвентаром, сродкамі навучання, неабходнымі для арганізацыі адукацыйнага працэсу;
памяшканні для заняткаў фізічнай культурай і спортам, іншая маёмасць у адпаведнасці з санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.
73. Фінансаванне Вучэбна-педагагічнага комплекса ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансіравання з бюджэту.
74. Заснавальнік Вучэбна-педагагічнага комплекса забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.
Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Вучэбна-педагагічнага комплекса здзяйсняецца ў адпаведнасці з праграмай развіцця сістэмы адукацыі, праграмай дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і з улікам патрабаванняў асобы, грамадства і дзяржавы ў павышэнні якасці адукацыі.
75. Вучэбна-педагагічны комплекс не мае права без згоды заснавальніка адчуждаць або іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых ёй па каштарысе.
76. Забараняюцца дзеянні (бяздзеянні), якія прыводзяцьда неабаснаванага скарачэння або пагаршэння матэрыяльна-тэхнічнай базы Вучэбна-педагагічнага комплекса.
77. Дадатковымі крыніцамі фінансавання Вучэбна-педагагічнага комплекса з’яўляюцца:
даходы, атрыманыя ад аказання платных адукацыйных паслуг;
дабравольныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;
сродкі апякунскага савета;
спонсарская дапамога.
78. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку здзяйснення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць у самастойнае распараджэнне Вучэбна-педагагічнага комплекса, улічваюцца і расходуюцца па каштарысах, зацверджаных у адпаведнасціз заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
9. МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА
79. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі накіравана на атрыманне адукацыі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь у арганізацыях замежных дзяржаў, замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншых арганізацыях сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, на абмен навучэнцамі, педагагічнымі работнікамі, а таксама на ўдзел у міжнародных адукацыйных мерапрыемствах.
80. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ажыццяўляецца на аснове міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, дагавораў, заключаемых паміж установамі адукацыі Рэспублікі Беларусь (іншай арганізацыяй сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь) і арганізацыяй замежнай дзяржавы (міжнароднай арганізацыяй, замежнымі грамадзянамі, асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь), міжнародных і нацыянальных праектаў і праграм у сферы адукацыі.
81. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ажыццяўляецца на прынцыпах незалежнасці, роўнасці, узаемнай выгады, узаемнай павагі ў адпаведнасці з заканадаўствам і не павінна наносіць шкоду суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай бяспецы і інтарэсам асобы, грамадства і дзяржавы.
82. Абмен ажыццяўляецца, як правіла, на парытэтнай аснове і носіць часовы характар. Навучэнцы, педагагічныя работнікі павінны вярнуцца ў дзяржаву пастаяннага пражывання пасля завяршэння навучання, павышэння кваліфікацыі, удасканалення педагагічнай дзейнасці. Працягласць і іншыя ўмовы абмену ўстанаўліваюцца дагаворам.
10. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
83. Пісьмовая справаздачнасць вышэйстаячым органам падаецца Вучэбна-педагагічным комплексам ва ўстаноўленыя тэрміны ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.
84. Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці Вучэбна-педагагічнага комплекса праводзяцца дзяржаўнымі кантралюючымі органамі, упаўнаважанымі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства здзяйсняць рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і Вучэбна-педагагічнага комплекса.
85. Праходжанне атэстацыі здзяйсняецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
86. Рашэнне аб ліквідацыі Вучэбна-педагагічнага комплекса прымаецца заснавальнікам на аснове ацэнкі вынікаў такой ліквідацыіз улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай базавай адукацыі на тэрыторыі, адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай базавай адукацыі на гэтай тэрыторыі.
11. ПАРАДАК УНЯСЕННЯ ЗМЕН І ДАПАЎНЕННЯЎ У
СТАТУТ ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНАГА КОМПЛЕКСА
87. Змены і дапаўненніў Статут Вучэбна-педагагічнага комплексаўносяцца пасляіх зацвярджэння Заснавальнікаму парадку, устаноўленым заканадаўствам.
88. Вучэбна-педагагічны комплексабавязаныў двухмесячны тэрмінунесціў Статут адпаведныя зменыці дапаўненніі прадаставіць іх ваўстаноўленым парадку для дзяржаўнай рэгістрацыіўвыпадках:
змены ўласніка маёмасці;
змены складу заснавальнікаў;
змены назвы Вучэбна-педагагічнага комплекса;
зменыіншых фактычных абавязкаў, звесткіабякіх уадпаведнасці з заканадаўствампавінны ўтрымліваццаў Статуце;
змены заканадаўства, уадпаведнасцізякімі патрабуеццаўнясенне змен і (ці) дапаўненняў у Статут, калііншыя тэрміны неўстаноўлены гэтым заканадаўствам.
Увыпадку змены месцазнаходжання Вучэбна-педагагічнага комплекса, апошні на працягу дзесяці рабочых дзён са дня змены месцазнаходжання абавязаны накіраваць у рэгістрыруючы орган адпаведнае ўведамленне.