Падрыхтавала: настаўнік пачатковых класаў Козіч Алена Генадзьеўна
Тэма: Змены ў жыцці жывёл вясной. Прылёт птушак.
Мэта: 1) Абагульніць і пашырыць веды першакласнікаў пра змены ў жыцці птушак вясной; садзейнічаць усведамленню таго,што вясна – вельмі адказны перыяд у жыцці птушак.
2)Узбагачаць слоўнікавы запас, пашыраць кругагляд вучняў, развіваць лагічнае мысленне.
3) Выхоўваць гуманныя адносіны да птушак.
Форма правядзення: завочная экскурсія ў вясновы лес
Абсталяванне: мультымедыйны экран,слайды,ацэначныя лінейкі,
“палоскі слоў”,прадметныя малюнкі,папяровыя птушкі
Ход урока:
I. Арганізацыйны момант.
- Дзеці, сёння у нас на ўроку госці. Вы рады гасцям? Давайце ўсіх прывітаем і падорым свае ўсмешкі.
Аўтатрэнінг
Я спакойны і сабраны.
Я буду ўважліва слухаць настаўніка.
У мяне ўсё атрымаецца.
II. Актуалізацыя ведаў вучняў.
- Сонца грэе,прыпякае,
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
Хмар даждлівых нам прыгнаў.
-Пра якую пару года гэты верш?
-Наш ўрок таксама прысвечаны вясне.Хто пачынае вясну?
III. Вывучэнне новага матэрыялу.
-Мы з вамі на ўроку будзем арнітолагамі.Хто такія?Арнітолаг –вучоны,які вывучае жыццё і звычкі птушак.
-Што нас можа цікавіць?
-Нас будуць цікавіць такія пытанні:Калі прылятаюць? Чым кормяцца? Як спяваюць? Дзе будуюць гнёзды?
-Будзем назіраць за птушкамі,вывучаць іх жыццё,заняткі,працаваць па падручніку,у групах,даведаемся многа новага і цікавага.
-Назіраць за птушкамі і вывучаць іх лепш дзе?У класе? У падарожжы.
-Сядаем у цягнік і адпраўляемся
-Вось мы і прыехалі. А як трэба сябе паводзіць у лесе?
- Давайце паслухаем, што адбываецца ў вясновым лесе.
(Уявіце, што мы на ўскрайку леса, непадалёку шуміць хуткая рэчка. А ў лесе птушкі пераліваюцца рознымі галасамі. Давайце паслухаем вясновыя гукі прыроды).
-Дзеці,ці бачылі вы ўжо пералётных птушак?Якіх?
Гульня “Зімуючыя,пералётныя”
-Вясна – звонкая, пявучая, у палях, што ні куст,то свіст і шчэбет,а ў лясах,што ні галінка,то песенька.
Гульня “Чый галасок?” Малайцы,вы добрыя арнітолагі!
Самаацэнка. “Чароўныя лінеечкі”.Крытэрыі ( распазнаванне птушак).
Работа па падручніку.
-Разгледзьце малюнкі. Якія птушкі на іх паказаны?
-Паслухайце тэкст. Што новага вы даведаліся пра гэтых птушак?
-Якія птушкі прылятаюць першымі? З паяўленнем чаго прылятаюць жаваранкі і шпакі? Што такое праталіна?
- Чаму белую сітаўку называюць “ледаломкай”?
- Калі прылятаюць ластаўкі?
- Ад чаго залежыць прылёт птушак?
Фізхвілінка
Вясна па лесе хадзіла,
І мядзведзя разбудзіла,
Прачнуўся мядзведзь,
Пацягнуўся мядзведзь,
Палез прэч з бярлогі,
Каб размяць свае ногі,
Сюды-туды пахадзіў,
Галавою пакруціў,
Пачаў лапамі махаць,
А затым пачаў скакаць,
Паскакаў,пахадзіў,
Галавой зноў пакруціў,
Пачаў пляскаць у ладкі,
На тым скончыў зарадку!
-Добра жывецца птушкам вясной – нічога рабіць не трэба?Ці так гэта?Якія клопаты ў птушак вясной?
Гнёзды птушак могуць знаходзіцца ў самых разнастайных месцах. Сініцы шукаюць дуплянкі і робяць там свае гнёзды. Жаваранкі будуюць свае гнёзды ў полі, на зямлі. Ластаўка лепіць сваё гняздо з камочкаў вільготнай зямлі, якія склейвае сваёй слюной, пад страхой хат. Вадаплаваючыя птушкі будуюць гнёзды на беразе возера.
-А дзе селяцца шпакі? А хто рыхтуе для іх шпакоўні?
- У пабудаваных гнёздах птушкі адкладваюць яйкі і выводзяць птушанят.
- Як трэба паступіць, калі знойдзешу лесептушынаегняздо?
(адразу неабходнаадысціадяго. Пры паяўленні чалавека калягнязда
птушкаадлятаеад ягоі не вяртаецца, пакуль чалавек не адыйдзе.)
IV. Замацаванне вывучанага.
-Падзел на групы. Гульня “Пазнай птушку».
У розных вуглах класа размешчаны выявы птушак. Кожная група атрымоўвае картачку са словамі, якія характарызуюць адну з птушак (дзяўбе, працалюбівы, лясны доктар;
падкідвае, неклапатлівая, кукуе;
даўганогі, жабы, клякоча).
Вучні задпаведнай прыкметай падыходзяцьда картачкіз назвай птушкі (дзяцел, зязюля, бусел).
Работа ў групах “Хто дзе жыве”. З прапанаваных птушак 1 групе (дзе будзе Даша) неабходна выбраць тых, якія жывуць каля чалавека, 2 групе – тых, якія жывуць у полі і ў лесе, 3 групе – птушак, якія жывуць каля вады.
Узаемаправерка. Самаацэнка ў групах “Чароўныя лінеечкі”.
V. Падвядзенне вынікаў урока.
- З надыходам вясны дзяўчаты і маладыя жанчыны пачыналі спяваць песенькі-вяснянкі, якія заклікалі птушак у родныя мясціны. Гэта свята называлася “Гуканне вясны”, якое пачыналася ў сакавіку і працягвалася аж да 7 красавіка. Гукаць вясну вясну выходзілі на высокае месца, дзе палілі агонь, спявалі загукальныя песні. Каб вясна была сапраўдная,цёплая,спрыяльная для нас і прыроды,давайце дапаможам птушкам несці званочкі вясны.Заклічка.
- Жавароначкі,прыляціце,
Вясну красную прынясіце,
Каб сонейка засвяціла,
Снег белы растапіла,
Садочкі расквяціла.
VI. Рэфлексія.
-Наша падарожжа заканчваецца. У канцы нашага шляху нам сустрэлася адзінокае дрэўца. Давайце развесялім наша дрэўца рознакаляровымі птушкамі. Калі вы лічыце, што наша падарожжа прайшло цікава, вы папоўнілі свае веды пра птушак, прымацуйце чырвоную птушку; калі вы лічыце, што не ўсё атрымалася – сінюю птушку.