З 27 снежня 2021 года па 05 студзеня 2022 года ў групе інтэграванага навучання і выхавання ўстановы адукацыі праходзілі зімовыя канікулы. З выхаванцамі былі арганізаваны разнастайныя мерапрыемствы: гутарка “Як многа цікавага бывае зімой” (27.12.2021), музычная гасцёўня (27.12.2021), спартыўная гадзіна “Зімовыя эстафеты” (28.12.2021), свята “Цуда-льдзінка Дзеда Мароза” (29.12.2021), вечар загадак (30.12.2021), гутарка “Святое Ражство” (05.01.2022).
Мерапрыемствы былі праведзены ў добрым эмацыянальным настроі, садзейнічалі фізічнаму, эстэтычнаму і пазнавальнаму развіццю дзяцей. Дзеці змаглі не толькі цікава і з карысцю правесці час зімовых канікул, але і назапасіць пазітыўны настрой.