Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

История нашей школы

Дата: 31 марта 2020 в 16:12

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад-базавая школа”

Гісторыя адной школы

         Гісторыя школы – гэта гісторыя перамог і дасягненняў яе педагоў і навучэнцаў. Гісторыя, якую павінен ведаць кожны, хто выйшаў у вялікае жыццё з яе сцен.

    Ад людзей, якія наведваюць нашу ўстанову адукацыі, не раз можна пачуць пытаннне: “А чаму Суткаўская? Размешчана ж школа ў вёсцы Войкава.” А справа ў тым, што першапачаткова школа знаходзілася ў вёсцы Суткі.

   Суткаўская школа пачала прыём дзяцей у пачатковыя класы ў 1927/1928 навучальным годзе. Яна размяшчалася ў хаце высланага кулака Рамановіча. Восенню 1931 года быў адкрыты пяты клас,паступова школа стала сямігадовай. З першых дзён работы сямігадовай школы тут настаўнічала А.А.Брычкоўская, якая пазней стала яе першым дырэктарам. 

        У 1933/1934 навучальным годзе адбыўся  першы выпуск Суткаўскай сямігодкі.

      У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска Суткі амаль уся была спалена (засталіся толькі дзве хаты). Згарэў і будынак Суткаўскай сямігодкі. Тэрыторыю акупіравалі фашысты. Навучанне дзяцей было спынена.

     Сваю дзейнасць школа ўзнавіла ў 1944 годзе пасля вызвалення тэрыторыі ад фашыстаў. Пад школу прыстасавалі дзве хаты ў вёсцы Чашын, якая  знаходзілася недалёка ад Сутак. Класы былі вялікія, па 40-45 вучняў. Дзеці ў класах былі рознага ўзросту, розніца часам дасягала да 3-4 гадоў.

       Цяжкі гэта быў перыяд: не хапала паперы, падручнікаў не было наогул. Замест чарніла выкарыстоўвалі фарбу для тканіны, сажу, пісалі на газетах (паміж радкамі), кусках шпалераў.

      У пасляваенны час  непадалёку адвёскі Суткі (цяпер вёска Гарадок) пачалі будаваць новую школу, бо сюды “сцягвалі”хаты з хутароў. Пад школу было прыстасавана некалькі будынкаў, і адкрылася яна ў 1947 годзе. Спачатку была сямігодовай, пасля  – васьмігадовай. Першым дырэктарам стаў Канстанцін Пятровіч Трус.

       З 1964 года Суткаўская школа набыла статус  сярэдняй. Узначаліў яе Уладзімір Вячаслававіч Ваўчэцкі, які 20 гадоў заставаўся нязменным яе кіраўніком.

         У 1985 годзе дырэктарам становіцца Аляксандр Аляксандравіч Паклонскі.

       1989 год – закладваецца падмурак новага будынка школы, а 10 лістапада 1990 года новая школа на чале з новым дырэктарам Казючыцам Уладзімірам Яўгенавічам прымае сваіх выхаванцаў.

       У 2004 годзе  школа стала школай-садам. З 2004 года па 2010 год  дырэктарам Суткаўскай сярэдняй школы-сада  з’яўлялася Тарасевіч Ганна Міхайлаўна.

    У 2010 годзе дырэктарам прызначана Бандарэнка Таццяна Уладзіміраўна, якая і цяпер ўзначальвае ўстанову адукацыі.  

          З 2011 года Суткаўская сярэдняя школа стала вучэбна-педагагічным комплексам.

   Рашэннем Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта ад 24.10.2014 № 1981дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Суткаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”.

Выдатнікі ўстановы адукацыі

Ваўчэцкі Уладзімір Вячаслававіч. За чэсную і добрасумленную працу ў галіне адукацыі ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства асветы БССР “Выдатнік народнай адукацыі”, медалямі “За добрасумленную працу”, “Ветэран працы”.

Козіч Валянцін Сцяпанавіч (настаўнік-франтавік). За шматгадовую працу (працоўны стаж у адукацыі 46 гадоў) ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства асветы БССР “Выдатнік народнай адукацыі”, Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР, медалямі “За добрасумленную працу”, “Ветэран працы”.

Козіч Валянціна Георгіеўна.Узнагароджананагрудным знакам Міністэрства асветы БССР “Выдатнік народнай адукацыі”, Ганаровай граматай Міністэрства асветы СССР, Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР.

Сергіеня Уладзімір Міхайлавіч. Мае шматлікія ўзнагароды: нагруднызнак Міністэрства асветы БССР “Выдатнік народнай адукацыі”,медаль “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва”, Ганаровая грамата Міністэрства асветы БССР.

Казючыц Уладзімір Яўгенавіч узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі”, медалём“За працоўныя заслугі”, граматамі Міністэрства адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.