Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Канікулы - вясёлая пара

Дата: 2 ноября 2018 в 14:05
474 просмотра

Першага лістапада сабраліся навучэнцы малодшых класаў у клубе знаўцаў. Для навучэнцаў сярэдніх класаў праводзіліся спартыўныя эстафеты “Хто першы?”.

                Першага лістапада сабраліся навучэнцы малодшых класаў у клубе знаўцаў. Іх чакала цікавае падарожжа па краіне Загадак і жартаў. Пачаткоўцы пераканаліся, што не ўсе загадкі вельмі лёгка   адгадаць. Пазнаёміліся з загадкамі-жартамі, вучыліся адгадваць рэбусы. Напрыканцы сустрэчы былі ўзнагароджаны прызамі, якія таксама неабходна было адгадаць, і каб іх атрымаць, прыйшлося выконваць займальныя заданні.

         Для навучэнцаў сярэдніх класаў праводзіліся спартыўныя эстафеты “Хто першы?”.

 Спартыўныя спаборніцтвы – гэта заўсёды весела, забаўляльна і смешна.

                Навучэнцы 8-9 класаў сталі ўдзельнікамі гадзіны зносін “Прафесія, якая мне падабаецца”. Кожны можа стаць тым, кім захоча. Але для гэтага неабходна верыць у свае сілы, ісці да мэты і вучыцца. Вучацца прафесіям у розных навучальных установах: інстытутах, універсітэтах, каледжах, ліцэях. А самая першая ступенька на шляху да прафесіі – гэта школа. Тут навучэнцы атрымліваюць самыя першыя, самыя галоўныя веды, якія дае ім чалавек, чыя прафесія – настаўнік.

          Вядучая пазнаеміла навучэнцаў з новымі прафесіямі ў Беларусі. Затым кожны ўдзельнік расказаў аб прафесіі, якая яму падабаецца і як ён імкнецца да здзяйснення сваёй мары. Пасля абмеркавання прыйшлі да агульнага вываду: усе прафесіі важныя і ўсе патрэбныя.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.