Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ура! Канікулы!

Дата: 1 ноября 2018 в 16:25
365 просмотров

 Ура! Канікулы!

Першы дзень канікул пачаўся з гульнёвага занятку “Не жартуй з агнём”. Навучэнцы замацавалі навыкі правільных дзеянняў пры пажары, навучыліся ацэньваць небяспечную сітуацыю і прымаць аптымальныя рашэнні для яе пераадольвання.

Занятак пачаўся з інтэлектуальнай размінкі, у час якой дзеці паказалі свае веды пры разгадванні загадак. Далей праводзіліся конкурсы “Не памыліся” (дзеці выбіралі словы, якія адносяцца да пажару), “Разгадай рэбус”, “Выберы правільны адказ”, “Музычны”, “Дапішы слова”. Паміж конкурсамі праводзіліся пазнаваўчыя паўзы, у час якіх навучэнцы праглядвалі мультыплікацыйныя фільмы па пажарнай бяспецы “Смяшарыкі. Абыходжанне з электрапрыборамі”.

         Для навучэнцаў 1-4 класаў прайшла гульня-эстафета “Вясёлыя старты”. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячамі, кеглямі і абручамі, дзе дзеці змаглі праявіць свае спартыўныя здольнасці і атрымаць зарад добрага настрою.

Вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у віктарыне “У абдымках табачнага дыму”. Вядучыя пазнаёмілі ўдзельнікаў віктарыны з фактамі з гісторыі табака, расказалі аб небяспецы табакакурэння. Затым навучэнцы адказвалі на пытанні. Пераможцам стала каманда “Здаравячкі”.

Завяршыўся дзень  праглядам відэароліка па прафілактыцы наркаманіі  “Крок у бездань”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.