Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Паклікаў верасень у школу!

Дата: 8 сентября 2019 в 11:46
319 просмотров

Прыгожыя, вясёлыя, задаволеныя сустрэчай з сябрамі, настаўнікамі, сабраліся вучні нашай установы на Урачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку новага 2019/2020 навучальнага года.

Па традыцыі першае віншаванне для ўсіх прысутных прагучала з вуснаў дырэктара ўстановы Бандарэнка Таццяны Уладзіміраўны. Ветліва і гасцінна гаспадыня школы запрасіла першакласнікаў у дружную школьную сям’ю. Пранікнёна і хвалююча прагучалі словы-віншаванні ад бацькоў і першай настаўніцы Казмерчук Паліны Мікалаеўны. Дарэчы і для Паліны Мікалаеўны  ў гэтым годзе першы званок прагучаў па-асобаму – ён абвясціў не толькі пачатак навучальнага года, але і пачатак яе працоўнай дзейнасці.

         А самым прыемным падарункам для ўсіх навучэнцаў, кіраўніцтва і педагагічнага калектыву ўстановы стаў падарунак з рук старшыні РСУП “Саўгас “Гарадок” Груша Яўгенія Аляксандравіча. Мы атрымалі сертыфікат на набыццё спартыўнага інвентару.

         Як заўсёды, першымі з лінейкі ў краіну Ведаў адправіліся выпускнікі і першакласнікі. Пачаліся навучальныя заняткі з урока пра Беларусь “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!” Цікава і з задавальненнем выконвалі пачаткоўцы заданні ад сябра Вожыка – адгадвалі загадкі аб родным краі, збіралі кветку васілёк, чыталі вершаваныя радкі пра Беларусь. Вучні старэйшых класаў адправіліся ў падарожжа па станцыях: “Беларусь – мая радзіма”, “Гераічная”, “Эканамічная”, “Беларусь спартыўная” і “Мы – будучае сваёй краіны”, дзе даведаліся шмат новага, цікавага і пазнавальнага пра сваю краіну.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.