Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Следства вялі знатакі…

Дата: 28 марта 2019 в 16:03
331 просмотр

27 сакавіка з навучэнцамі пачатковых класаў з мэтай стымулявання цікавасці да чытання была праведзена інтэлектуальная гульня “ Следства вялі знатакі…”
Вучні атрымалі ліст-зварот ад прафесара Чытайкіна, які прасіў дапамогі вызваліць кнігі ад зладзейкі-чараўніцы. Каб літаратурныя тэксты зноў “загаварылі”, рабятам неабходна было аднавіць вершы ў адпаведным парадку і ўстанавіць прапушчаныя галосныя, каб прачытаць карысныя парады; замяніць літары, якія паблыталі свае месцы ў словах; пазнаёміць літаратурных і казачных герояў. Калі ўсе заданні былі правільна выкананы, навучэнцы прыйшлі да высновы, што не толькі павінны ўмець чытаць, але яшчэ і разумець галоўнае ў кожным тэксце. Кнігу трэбва шанаваць і на чытанне часу не шкадаваць.
Тры каманды навучэнцаў 5-9 класаў прынялі ўдзел у турніры знаўцаў
“За старонкамі падручнікаў”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.