Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Чырвоны гальштук піянера – яго гонар, яго чэсць

Дата: 13 декабря 2018 в 08:52
498 просмотров

У нашай установе адукацыі прайшоў піянерскі збор “Чырвоны гальштук піянера – яго гонар, яго чэсць”. Вядучыя пазнаёмілі нас з выставай  “Гісторыя піянерскага гальштука”,

У нашай установе адукацыі прайшоў піянерскі збор “Чырвоны гальштук піянера – яго гонар, яго чэсць”. Вядучыя пазнаёмілі нас з выставай  “Гісторыя піянерскага гальштука”, на якой размясціліся гальштукі розных гадоў. Мы даведаліся, што ў 1922 годзе была створана піянерская арганізацыя імя Спартака і першы піянерскі гальштук быў  квадратнай формы. Яго складалі па дыяганалі і насілі як гальштук.  Першыя піянерскія атрады вучыліся маршыраваць, вучылі азбуку Морзэ, сігналізацыю сцяжкамі, займаліся спортам, хадзілі ў паходы, працавалі ў майстэрнях. Яны вывучалі законы піянераў, праводзілі зборы, адзначалі святы. Гарадскія піянеры дапамагалі ствараць у вёсках піянерскія атрады. У адной вёсцы ў дзяцей не было гальштукаў,  і гарадскія піянеры разрэзалі свае гальштукі на трохвугольнікі. Адну палову аставілі сабе, а другую ўручылі вясковым сябрам. Так з’явіўся гальштук трохвугольнай формы.

         У 1924 годзе піянерская арганізацыя стала насіць імя У.І.Леніна, а піянерскі гальштук стаў сімвалам піянераў.

Уважліва слухалі ўсе прысутныя пра гераізм піянераў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Якую мужнасць праяўлялі  яны, калі адмаўляліся здымаць піянерскі гальштук па загаду фашыстаў! Чырвоны піянерскі гальштук для іх   быў даражэйшы нават за  жыццё.  І ў партызанскіх атрадах, і канцэнтрацыйных лагерах, рызыкуючы сваім жыццём, дзеці  папаўнялі рады піянераў.

Вучні 7 класа падрыхтавалі прэзентацыю пра піянераў-герояў Савецкага Саюза: Марата Казея, Зіну Партнову, Лёню Голікава, Валю Коціка і расказалі пра іх подзвігі. Затым ўсе дружна адказвалі на пытанні віктарыны пра гальштук.

Цікава было  даведацца пра першыя піянерскія гальштукі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, якая была створана ў 1990 годзе.    Гальштукі ў піянераў у той час былі розныя. Пяцікласнікі былі піянерамі-“даследчыкамі” і насілі чырвоны гальштук з зялёнай палоскай, шасцікласнікі былі піянерамі-“выпрабавальнікамі”, а іх  гальштукі -  з зялёнай і сіняй палоскамі, а сямікласнікі былі “лідарамі”, і ў іх на гальштуку дабаўлялася трэцяя белая палоска. З 2006 года мы носім чырвона-зялёныя гальштукі, якія  падобныя на наш беларускі сцяг.

Затым старшыня савета дружыны  расказаў аб   поспехах піянераў нашай   школы ў вучобе і спорце,  іх удзеле   ў раённых і абласных конкурсах, акцыях. Самым актыўным піянерам педагог-арганізатар уручыла граматы і    пажадала здароўя, аптымізму, задору і актыўнасці. У заключэнне збора  ўсе праспявалі гімн піянераў Беларусі.

Мы добра разумеем, што ад нас саміх залежыць, якім будзе наша піянерскае жыццё: цікавым, насычаным ці не вельмі, таму ўсе  мы актыўна  ўдзельнічаем ва ўсіх мерапрыемствах.

                                                  Бандарэнка Анастасія

                                                 старшыня  піянерскай дружыны “Зорная”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.