Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

День малой родины

Дата: 15 августа 2022 в 13:39
145 просмотров

Лета – цудоўныя дні школьных канікулаў, калі дзеці адкрываюць для сябе свет і сябе ў гэтым свеце, асвойваюць летнюю прастору часу, імкнуцца даведацца пра новае, неспазнанае і незабыўнае.

 Лета – час дзеянняў, праверкі сваіх сіл, час асэнсавання акаляючага свету. Кожны дзень жыцця ў нашымлагеры непаўторны і запамінальны.

Такі ж і сёння быў дзень – Дзень Малой радзімы. Гэты дзень падарыў дзецям шмат незабыўных ураджанняў. Віртуальная экскурсія “Я родным краем ганаруся” змагла ўключыць дзяцей ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю, спрыяла іх грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню.

У час рэтрапогляду “Вуліцы маёй вёскі” выхававнцы змаглі пазнаёміцца з гістарычным мінулым свайго аграгарадка, яго славутасцямі, гераічнымі і прыроднымі аб’ектамі. Наведалі аддзяленне паштовай сувязі аг. Войкава, дзе паглыбілі свае веды аб рабоце паштальёна і наогуле паштовага абслугоўвання насельніцтва. Атрыманыя ўражанні і эмоцыі фарміруюць пачуццё малой радзімы, сістэматызуюць веды пра родны край.

У гэты ж дзень прайшоў вусны часопіс “Займальна пра гарады Беларусі”, у час якога дзеці замацавалі і паглыбілі веды пра асаблівасці геаграфічнага размяшчэння, гістарычнага мінулага і сучаснага развіцця вялікіх і малых гарадоў нашай краіны. Вынікам мерапрыемства стала віктарына, якая дапамагала ўсвядоміць навучэнцам сваё дачыненне  да лёсу краіны, яе мінулага, суаснага і будучага.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.