Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 76 человек

Положение о попечительском совете

Дата: 30 ноября 2015 в 13:48, Обновлено 11 сентября в 08:09

ПАЛАЖЭННЕ
аб апякунскім савеце

ДУА “Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад- базавая школа”

1. Палажэнне вызначае парадак дзейнасці апякунскага савета ўстановы адукацыі (далей – апякунскі савет).

2. Апякунскі савет з'яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і ствараецца з мэтай аказання дапамогі ў забеспячэнні яго дзейнасці і развіцця.

3. Рашэнне аб стварэнні апякунскага савета прымаецца ініцыятыўнай групай, у склад якой могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі навучэнцаў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы.

4. Апякунскі савет арганізуе сваю работу ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб апякунскім савеце, іншымі актамі заканадаўства, статутам установы адукацыі.

5. Апякунскі савет распрацоўвае, прымае і арганізуе рэалізацыю планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы адукацыі.

6. Апякунскі савет узаемадзейнічае з кіраўніком установы адукацыі і іншымі органамі самакіравання ўстановы адукацыі па пытаннях функцыянавання і развіцця ўстановы адукацыі. Прадстаўнік апякунскага савета можа ўдзельнічаць у працы іншых органаў самакіравання.

7. Рашэнні апякунскага савета носяць кансультатыўны і рэкамендацыйны характар.

8. Выкананне членамі апякунскага савета сваіх функцый ажыццяўляецца выключна на бязвыплатнай аснове.

9 . Дзейнасць апякунскага савета можа быць спынена па ініцыятыве і (або) рашэнню агульнага сходу апякунскага савета.

10. Задачамі дзейнасці апякунскага савета з'яўляюцца:

10.1. Садзейнічаць у развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, забеспячэнні якасці адукацыі;

10.2. Распрацоўваць і рэалізоўваць планы сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы адукацыі;

10.3. Садзейнічаць у паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;

10.4. Вызначаць напрамкі, формы, памеры і парадак выкарыстання сродкаў апякунскага савета, у тым ліку на:

10.4.1. Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;

10.4.2. Удасканаленне арганізацыі харчавання навучэнцаў;

10.4.3. Правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна -культурных, адукацыйных мерапрыемстваў;

10.4.4. Іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам;

10.5. Садзейнічаць ва ўсталяванні і развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі;

10.6. Мэтавае выкарыстанне сродкаў апякунскага савета.

11. Апякунскі савет дзейнічае на аснове прынцыпаў:

11.1. Добраахвотнасці членства;

11.2. Раўнапраўя членаў апякунскага савета;

11.3. Калегіяльнасці кіраўніцтва;

11.4. Галоснасці прымаемых рашэнняў.

12. У склад апякунскага савета могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі навучэнцаў і выхаванцаў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы.

13. Рашэнне аб уключэнні ў склад апякунскага савета прымаецца агульным сходам апякунскага савета.

14. Член апякунскага савета мае права:

14.1. Уносіць прапановы па ўсіх напрамках дзейнасці апякунскага савета на сходах апякунскага савета;

14.2. Атрымліваць інфармацыю, якая ёсць у распараджэнні апякунскага савета;

14.3. Удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца апякунскім саветам.

15. Член апякунскага савета абавязаны:

15.1. Выконваць патрабаваннi Палажэння аб апякунскім савеце;

15.2. Выконваць палажэнні статута ўстановы адукацыі;

15.3. Прымаць актыўны ўдзел у дзейнасці апякунскага савета, прадугледжаным Палажэннем;

15.4. Выконваць рашэнні апякунскага савета.

16. Членства ў апякунскім савеце спыняецца:

16.1. Па заяве члена апякунскага савета, якое ён прадстаўляе агульнаму сходу;

16.2. Па рашэнню агульнага сходу ў сувязі з выключэннем з апякунскага савета.

17. Пры выхадзе або выключэнні з членаў апякунскага савета добраахвотныя ўзносы не вяртаюцца.

18. Вышэйшым органам кіравання апякунскага савета з'яўляецца агульны сход. Узначальвае агульны сход апякунскага савета старшыня апякунскага савета, які выбіраецца на 3 гады.

Агульныя сходы праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў паўгоддзе.

Па ініцыятыве адной трэці членаў апякунскага савета можа быць скліканы пазачарговы агульны сход.

19. Агульны сход можа прымаць рашэнні, калі яго прытрымліваецца больш за палову членаў апякунскага савета.

Рашэнні прымаюцца простай большасцю прысутных членаў апякунскага савета.

Рашэнні па пытаннях, якія адносяцца да выключнай кампетэнцыі агульнага сходу, прымаюцца кваліфікаванай большасцю (не менш як дзве трэці) галасоў прысутных членаў апякунскага савета.

Рашэнні агульнага сходу апякунскага савета даводзяцца да ведама ўсіх зацікаўленых асоб.

20. Старшыня апякунскага савета ў адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй:

20.1. Кіруе дзейнасцю апякунскага савета;

20.2. Выконвае ролю старшыні на агульных сходах апякунскага савета;

20.3. Забяспечвае выкананне рашэнняў агульнага сходу апякунскага савета;

20.4. Прадстаўляе апякунскі савет ва ўсіх узаемаадносінах з дзяржаўнымі, грамадскімі і іншымі арганізацыямі і фізічнымі асобамі па ўсіх пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі апякунскага савета;

20.5. Вырашае іншыя пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі агульнага сходу.

21. Да кампетэнцыі агульнага сходу апякунскага савета адносяцца:

21.1. Прыняцце рашэння аб членстве ў апякунскім савеце;

21.2. Абранне старшыні апякунскага савета і прыняцце рашэння аб датэрміновым спыненні яго паўнамоцтваў;

21.3. Вызначэнне прыярытэтаў дзейнасці апякунскага савета і прыняцце рашэння пра яе ўдасканаленне, змене структуры і скасаванні апякунскага савета;

21.4. Распрацоўка, прыняцце і арганізацыя рэалізацыі перспектыўных і бягучых планаў дзейнасці апякунскага савета ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем;

21.5. Вызначэнне парадку фарміравання і выкарыстання фінансавых сродкаў і іншай маёмасці, якая знаходзіцца ў распараджэнні апякунскага савета;

21.6. Вядзенне ўліку паступлення і расходавання сродкаў апякунскага савета і падрыхтоўка справаздач аб іх выкарыстанні ў адпаведнасці з рашэннем агульнага сходу;

21.7. Разгляд і зацвярджэнне штогадовай справаздачы апякунскага савета аб дзейнасці і выкарыстанні маёмасці, у тым ліку і грашовых сродкаў.

22. Да кампетэнцыі членаў і (або) ініцыятыўных груп апякунскага савета адносяцца:

22.1. Падрыхтоўка прапаноў па ўдасканаленні дзейнасці ўстановы адукацыі;

22.2. Выкананне прынятых рашэнняў з улікам прапаноў і заўваг членаў апякунскага савета;

22.3. Фарміраванне парадку дня і падрыхтоўка неабходных матэрыялаў для разгляду і прыняцця па іх рашэнняў на чарговым агульным сходзе апякунскага савета, штогадовай справаздачы аб выніках дзейнасці апякунскага савета;

22.4. Узаемадзеянне з зацікаўленымі асобамі па дасягненню мэтаў, прадугледжаных статутам установы адукацыі;

22.5. Разгляд іншых пытанняў, вынесеных на абмеркаванне агульнага сходу апякунскага савета.

23. Сакратар апякунскага савета:

23.1. Ажыццяўляе арганізацыйную працу па падрыхтоўцы агульных сходаў апякунскага савета;

23.2. Арганізуе вядзенне і захаванне пратаколаў агульных сходаў апякунскага савета.

24. Фінансавыя сродкі апякунскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якiя залiчваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі, і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета.

BY85AKBB36420625001686000000

код AKBBBY21500

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.